Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" аналізуе практыку дыстанцыйнага вядзення адміністрацыйнага працэсу ва ўмовах пандэміі каранавіруса. У перадапошні дзень красавіка УУС Гомельскага аблвыканкама паведаміла аб інавацыйным прарыве ў адміністрацыйным працэсе: упершыню выдалена разгледжаныя дзве справы аб адміністрацыйных правапарушэннях: "праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам", патэнцыйны правапарушальнік - у міліцыі, суддзя - у сваім кабінеце. Вынайшлі ўсё гэта не спантанна. Яшчэ ў пачатку красавіка УУС і Гомельскі абласны суд абмеркавалі такую магчымасць і вызначылі нават мэтавую групу: асобы, да якіх прымененае адміністрацыйнае затрыманне.

Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі 13 траўня першую анлайн прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель заявіў, што ЕС чакае ад беларускіх уладаў выканання міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў і роўных умоў для ўсіх удзельнікаў. Пра гэта піша агенцтва "Інтэрфакс-Захад". "Як і раней, мы заклікаем улады Беларусі выконваць рэкамендацыі СААЗ для прадухілення і запаволення распаўсюджвання віруса. У той жа час Еўрапейскі Саюз чакае, што Беларусь забяспечыць захаванне міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў, паставіўшы ўсіх удзельнікаў у роўныя ўмовы", - сказаў Шубель у сувязі са стартам прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Некалькі дзён запар у розных гарадах краіны працягваецца пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Не абышлося і без адміністрацыйных арыштаў. Суды адпраўляюць некаторых "на суткі" за ўдзел у мірных сходах па артыкуле 23.34 КаАП. Пры гэтым праваабаронцы "Вясны" заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту.

У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер, часта — над аднымі і тымі жа людзьмі. Сёння, 13 мая, ужо паспелі асудзіць Дзяніса Малышэнка на 30 б.в. (810 руб) — за удзел у акцыі “кармлення галубоў” трэцяга мая (арт. 23.34). Пасля судовага паседжання яго ізноў забралі ў ІЧУ. Гэта ўжо другі штраф актывіста за апошнія дні — дагэтуль ён атрымаў штраф таксама ў 30 б.в. за ўдзел другога мая ў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Іван Рэмязоўскі. Фота з "Вконтакте" У Гомелі на 15 сутак асуджаны youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Як стала вядома праваабаронцам, выйсці на волю ён мусіць 23 траўня. 

У суд прывезлі Алеся Буракова. Фота: Радыё Свабода Як паведамляюць naviny.by, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір асуджае арышты ў Беларусі журналістаў. У сваёй заяве ён заклікаў неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў.

Як паведамляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню). Вязуць у РАУС Савецкага раёну. Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы. Дакументы міліцыянты ў яго запатрабавалі, бо нібы Маркелаў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. "Гукі з кабінета нагадваюць, што яго б'юць", - пішуць у твітары ЗБС.