У панядзелак, 11 траўня, пачынаюцца суды над затрыманымі на выходных і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналістБелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя.  У суд Ленінскага раёна г. Магілёва прывезлі праваабаронцу і журналіста "Вясны" Аляксандра Буракова. На яго складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Як распавёў Аляксандр Буракоў, у пратаколе супрацоўнікі міліцыі пазначылі толькі адзін радок, што ён ўдзельнічаў у акцыі каля ІЧУ. Хаця, як настойвае праваабаронца, удзел у акцыі ён не прымаў. Ён не згодны з абвіначваннямі. Адміністрацыйную справу праваабаронцы прызначаны разглядаць суддзя Шведаў.

З раніцы 11 траўня па ўсёй краіне адбываюцца суды над затрыманымі за выходныя актывістамі і актывісткамі, які выходзілі на "кармленне галубоў" у сваіх гарадах ці сустракаліся з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага.  У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 25 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці.⠀З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў і актывістак, журналістаў ды праваабаронцаў растуць.

Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.

Мікалай Ракуцін. Фота: TUT.BY Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны працягне 11 траўня разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. Пра гэта паведамляе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.

Не абыйшлося без правакацый: мужчына трымаў дзяржаўны сцяг і партрэт Лукашэнка, на якім напісана “Я/Мы Лукашенко. Вызвалім патрыётаў Беларусі: Ціханоўскага, Пятрухіна” і пачаў гучна выкрыкваць “Караеў, адпускай блогераў”, а таксама зачытваць прысягу, якую даюць МУС.  Калі адзін з гледачоў падыёшоў, каб зняць з яго партрэт з надпісам, той паспрабаваў распачаць бойку. Удзельнікі “кармлення галубоў” палічылі яго правакатарам і адышлі. Потым калона традыцыйна рушыла. Як паведамляе Уладзімір Вялічкін, калону суправаджала больш за два дзесятка супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і Абласнога УУС. А таксама было шмат міліцыянтаў, апранутых у цывільнае.

Міхась Варанцоў на судзе 8 студзеня А 17 гадзіны актывісты "Моладзевага Блоку" паведамілі "Вясне", што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС, імаверна Фрунзенскага раёна. Інфармацыя ўдакладняецца.

Валанцёры "Вясны" Верагодна, кожны, хто сутыкаўся з тэмай правоў чалавека, так ці інакш задумваўся: як далучыцца да барацьбы за адстойванне правоў і грамадскіх інтарэсаў, як дакрануцца да вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і што трэба зрабіць, каб унесці свой уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці? 

Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com Эксперт ААН папярэджвае, што калі Кыргызстан неадкладна не вызваліць зняволенага праваабаронцу Азімжана Аскарава, свет убачыць, што краіна працягвае ігнараваць свае абавязацельствы па забеспячэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН.

Некалькі дзён запар у розных гарадах краіны працягваецца пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Не абышлося і без адміністрацыйных арыштаў. Суды адпраўляюць некаторых "на суткі" за ўдзел у мірных сходах па артыкуле 23.34 КаАП. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту.