Светлагорск. Фота ўзята з onliner.by Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Масклюкова прааналізавала тыя месцы, якія рашэннем Светлагорскага райвыканкама ўвайшлі ў спіс забароненых для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію скаргу на парушэнне прынцыпаў галоснасці і адкрытасці пры фармаванні Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі. Справа ў тым, што ён не змог ажыццявіць назіранне на паседжанні, таму што прамая трансляцыя проста "завісла". 19 траўня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыуму Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту па стварэнні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Як і ў многіх рэгіёнах, на сайце выканкама была размешчаная спасылка на прамую транслюцыю паседжання.

Як паведамляе БелаПАН, Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 19 траўня разгледзеў адміністрацыйныя справы журналістаў-фрылансераў Ларысу Шчыракову і Андрэя Толчына. Пратаколы былі складзеныя на іх міліцыяй па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Суддзя Сяргей Салоўскі угледзеў у іх дзеяннях парушэнне артыкула 22.9 КаАП і пакараў штрафам у 35 базавых велічынь кожнага.

Анатоль Чэшуін (у цэнтры). Фота: "Берасцейская Вясна". Суд Пінскага раёна і горада Пінска 19 траўня пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь жыхара горада Анатоля Чэшуіна.

У Брэсцкай вобласці вызначыліся з месцамі, дзе будзе забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Самы вялікі спіс забароненых месцаў у Брэсце, а ў многіх раённых цэнтрах на гэты конт прынятыя даволі "ліберальныя" пастановы.  У Брэсце даволі вялікі спіс месцаў, дзе з 21 мая па 19 чэрвеня будзе забаронена збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў. Па-першае, пад такія абмежаванні трапіў цэнтр горада. Забаронена арганізоўваць пікеты на галоўнай плошчы горада - плошчы Леніна, на ўчастку вуліцы Пушкінскай, які абмежаваны плошчай Леніна і вуліцай Карла Маркса, і на ўчастку вуліцы Леніна, які абмежаваны вуліцай Міцкевіча і вуліцай Гогаля. Для параўнання, падчас парламенцкіх выбараў у 2019 годзе ў гэтым спісе прысутнічала толькі плошча Леніна.

У Беларусі праходзіць чарговы этап выбарчай кампаніі — утварэнне тэрытарыяльных камісій. Дадзеныя камісіі фармуюцца мясцовымі выканкамамі не пазней чым за 80 дзён да выбараў. На гэтай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі яны павінны быць арганізаваныя не пазней за 20 траўня. Раней на такіх пасяджэннях прысутнічалі назіральнікі, якія маглі ажыццяўляць назіранне на свае вочы. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета фармат правядзення пасяджэнняў выбарчых камісій змяніўся, што пацягнула за сабой і змяненне формы назірання. Цяпер назіральнікі ажыццяўляюць назіранне праз прамыя трансляцыі, спасылкі на якія размяшчаюцца на сайтах выканкамаў. Як гэта выглядае на практыцы? Як захоўваецца санітарны рэжым падчас паседжанняў па фармаванні камісій? Сваім досведам назірання праз прамыя трансляцыі падзяліліся назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка з Салігорска і Аляксандр Капуцкі з Маладзечна. Як паведамляе назіральнік кампаніі Леанід Мархотка, трансляцыя ў анлайн-рэжыме пачалася своечасова – у 9:00. Назіральнік кампаніі распавёў, што падчас трансляцыі старшынствуючы паседжання па фарміраванні Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі не прадстаўляўся, таксама не быў прадстаўлены ні адзін член Салігорскага выканкама і прэзідыума савета. Адзіны, хто прадставіўся на паседжанні – запрошаны пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей. Астатнія не назвалі ні свае прозвішчы, ні пасады, якія займаюць.

Тэрытарыяльная выбарчая камісія (ТВК) Гарадзенскага раёна адмовіла доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэю Коце ў акрэдытацыі. Андрэй Коця быў вылучаны назіральнікам на сходзе Беларускага Хельсінкскага камітэту. 19 траўня ён прыйшоў на першае пасяджэнне ТВК, на якім абіралася кіраўніцтва камісіі. Ужо напрыканцы пасяджэння, калі Коця пайшоў рэгістравацца, узнікла праблема.

На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.

Леанід Свецік. Фота: budzma.by Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік яшчэ 14 траўня накіраваў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Віцебскі гарвыканкам з просьбай паведаміць дзень, час і месца сумеснага паседжання выканкамаў і мясцовых саветаў дэпутатаў для фарміравання адпаведна абласной і раённых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта.

Журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Аляксандр Буракоў выйшаў з магілёўскага ІЧУ пасля 10-суткавага арышту. Менавіта так яго пакаралі за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ (артыкул 23.34 КаАП). Пры гэтым Буракоў не ўдзельнічаў у масавым мерапрыемстве, а выконваў свае праваабарончыя абавязкі. Суткі Аляксандр Буракоў правёў у адзіночнай камеры. Але гэта ніяк не звязана з мерамі бяспецы пры ў сітуацыі COVID-19, лічыць праваабаронца: