У Віцебску памёр палкоўнік Анатоль Гнеўка, які адстойваў правы “ліквідатараў” наступстваў аварыі на ЧАЭС
Анатоль Гнеўка пакінуў гэты свет у селета лютым, яму было 83. Апошнія 5 гадоў ен змагаўся з цяжкімі хваробамі, практычна страціў зрок і не выходзіў з дому. Здароўе падводзіла і раней - даваліся ў знакі 5 месяцаў у Чарнобыльскай зоне, але Анатоль Лявонцьевіч трымаўся годна, практычна не скардзіўся на ўласныя праблемы і стараўся дапамагчы іншым “ліквідатарам”. Змагаўся за захаванне памяці пра ахвяраў трагедыі, якую ў апошнія гады згадваюць толькі раз на год - 26 красавіка.
У Доброўне - крызіс сістэмы школьнай адукацыі
Але мясцовыя ўлады ўсё адно знаходзяць, чым пахваліцца: патрыятычным выхаваннем і асвойваннем дзяржаўных сродкаў, прызначаных на развіцце адукацыйных стандартаў. Зрэшты, аддачы ад гэтых сродкаў ужо некалькі год няма: за апошнія тры гады ніхто са школьнікаў Дубровеншчыны не стаў пераможцам у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. І нават сярэдні бал на цэнтралізаваных іспытах у леташніх выпускнікоў - усяго толькі 59, і гэта значна ніжэй за сярэдні бал па вобласці (63,8).
”Працатэрапія” і ідэалагічнае выхаванне для былых зняволеных
Некалькі асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, “запрасілі” прыбраць тэрыторыю каля Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова. Калі меркаваць па фотаздымках, то “працоўны дэсант” складаўся з 4-х чалавек з мяцёлкамі і граблямі, якіх вартаваў адзін міліцыянт, ходзячы следам.
Пракуратура Чашніцкага раёна “стабільна” змагаецца з “распаўсюдам экстрэмізму ў інтэрнэце”
У 2024 годзе пракуратура Чашніцкага раёну 14 разоў звярталася ў суд, каб там прызналі пэўныя інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. За першы квартал 2025 года было тры такія звароты. Раённая пракуратура дэманструе “стабільнасць” у “выкрыцці” матэрыялаў, “направленных на повышение социальной напряженности и создание недоверия к представителям органов государственной власти” - у сярэднім, 1 зварот на месяц, пасля якога абвяшчаецца “экстрэмісцкім” адзін ці адразу некалькі інтэрнэт-рэсурсаў.
“Экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаны праект, запачаткаваны аршанцам Аляксандрам Івуліным
18 красавіка ў пералік “арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС дадалі праект «ЧестнОК». у “экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што што ў склад “фармавання” ўваходзяць два чалавекі - Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка. «ЧестнОК» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» паводле рашэння міліцэйскага ведамства ад 18 красавіка гэтага года.
Яшчэ чацвярых глыбачан уключылі ў “экстрэмісцкі “ пералік на сайце МУС
З пераліку “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” сталі вядомыя імёны яшчэ чатырох жыхароў Глыбокага, асуджаных паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Вядома ўжо пра 11 чалавек, якіх асудзілі за ўдзел ў мірных пратэстах у 2020 годзе.
Яшчэ дваіх жыхароў Віцебшчыны асудзілі за данаты
Гэта вынікае з абноўленага 18 красавіка пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС. Там згаданы 57-гадовая жыхарка Наваполацка Анжаліка Кухарэнка і 49-гадовы віцяблянін Сяргей Саўчанка.
Ксяндза Вячаслава Барка прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"
Паводле сайта МУС, фармаванне насамрэч складаецца з аднаго чалавека - каталіцкага святара з Расонаў, які быў вымушаны эміграваць за мяжу пад пагрозай крымінальнага пераследу. Рашэнне лічыць ксяндза цэлым "экстрэмісцкім фармаваннем" і забараніць дзейнасць "фармавання" было прынята МУС 16 красавіка.
У Талачыне прыдумалі новы ідэалагічны праект. Праўда, не зусім новы
Назвалі яго РИНГ (“Реальность. История. Народ. Государство”). Як вынікае з апісання на сайце мясцовай раённай газеты, нічога прынцыпова новага або адметнага удзельнікаў не чакае. На працягу года будуць праходзіць усе тыя ж “дыялогавыя пляцоўкі”, якія больш нагадваюць сходы часоў савецкага застою: перад прысутнымі выступаюць начальнікі або праўладныя чыноўнікі, а для арганізацыі “дыялогу” пытанні размяркоўваюцца загадзя.
Дзве гадзіны на ўвесь раён - графік прыёма дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Лёзне
17 красавіка Лёзна наведае Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага раёна. Адпаведна, звярнуцца да дэпутата запрашаюць не толькі лёзненцаў, але і жыхароў суседніх раёнаў. Цікава было даведацца, што дэпутацкі прыем будзе працягвацца ўсяго дзве гадзіны: з 14.00 да 15.00 - прамая лінія,з 15.00 да 16.00 - асабісты прыём грамадзянаў.