10 снежня 2021 году калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду ў складзе старшыні – суддзі Дзяніса Губанава, суддзяў Святланы Івановай і Ларысы Сініцынай разгледзела апеляцыйную скаргу асуджанага і прызнанага праваабаронцамі палітвязнем Сяргея Іванова. Калегія не знайшла з боку суду першай інстанцыі парушэнняў матэрыяльнага і працэсуальнага законаў. І прыняла рашэнне скаргу палітвязня пакінуць без задавальнення, а рашэнне суду Віцебскага раёну – без зменаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

10 снежня суд Наваполацку вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні 35-гадовага жыхара гэтага гораду. Суд палічыў даказаным, што навапалачанін у жніўні 2020 годау ўдзельнічаў у сутычках з міліцыяй і ўжыў гвалт у дачыненні супрацоўніка МУС - прычыніў траўмы галавы, паламаў нос.

Апублікавана ў Суд

27 жніўня 2021 году адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску пачала ліквідацыю прыватнай выдавецкай ўстановы «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна». Аб прычынах і законных падставах ліквідацыі ўлады не паведамляюць. Цягам 17 гадоў, паводле нейкіх дзіўных бюракратычных законаў, рэдакцыя «Віцебскай трыбуны» не была закрытая. І толькі зараз, калі ў краіне адбываецца татальнае знішчэнне незалежных СМІ і сектара недзяржаўных грамадскіх арганізацый, улады ўспомнілі і пра «Віцебскую трыбуну».

Апублікавана ў Свабода слова

Штогод 10 снежня мы адзначаем прыняцце ў 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Тэма гэтага года "Зніжэнне няроўнасці, прасоўванне правоў чалавека" асабліва важная, паколькі пандэмія і яе сацыяльна-эканамічныя наступствы аказваюць усё больш негатыўнае ўздзеянне на правы чалавека, дэмакратыю і вяршэнства права, у тым ліку на грамадзянскую прастору. Яны яшчэ больш пагаршаюць няроўнасць, якая існавала раней, узмацняюць ціск на асоб, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, і кідаюць выклік правам чалавека ва ўсім свеце.

Апублікавана ў Акцыі

Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў ААТ «Віцебскабллён» банкрутам і вынес рашэнне аб яго ліквідацыі. Агульны сход акцыянераў даўжніка сам ініцыяваў зварот у суд для пачатку афіцыйнага скасавання вытворчага аб'яднання. Запазычанасці аб'яднання складаюць 627 тыс. рублёў. Пра гэта піша statuspro.by.

Апублікавана ў Правы працоўных

У самы разгар міграцыйнага крызісу праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем умяшацца ў сітуацыю і пакараць вінаватых за развязаную беларускімі ўладамі канфліктную сітуацыю на беларуска-польскай і беларускай-літоўскай участках мяжы. Аднак Генеральная пракуратура ўхілілася ад дачы прававой ацэнкі сітуацыі, а на заяўленыя патрабаванні спыніць беззаконне Левінаў атрымаў адказ з гарадзенскай памежнай вайсковай часткі.

Апублікавана ў Мігранты

Супрацоўнікі аддзелу прымусовага выканання Першамайскага раёну Віцебску 3 снежня арыштавалі і адабралі маёмасць і грошы бацькоў віцебскага актывіста Андрэя Кулакова – уладальніка легендарнага «Жывемабіля». Канфіскацыю правялі ў межах выканаўчага дакументу з патрабаваннем спагнаць з Кулакова 1160 рублёў штрафу, прысуджаных яму за «начны пікет» у верасні 2020 году. Андрэй Кулакоў, які знаходзіцца зараз за межамі краіны, назваў арышт маёмасці ягоных бацькоў рабаваннем.

Суд Наваполацку асудзіў 40-гадовага мясцовага жыхара на два з паловай года калоніі за тое, што падчас пратэставай акцыі ў жніўні 2020 году ён, па версіі следства, чыніў супраціў міліцыянту пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, пры гэтым нібыта ўжыў у дачыненні супрацоўніка МУС гвалт. Суд таксама пастанавіў выплаціць міліцыянту матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. 

Апублікавана ў Суд

Стала вядома, што ў дачыненні былой журналісткі «Еўрарадыё» Юліі Матузавай следчыя органы распачалі крымінальную справу за нібыта дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Міліцыянты правялі ператрус у яе бацькоў у Наваполацку. Па якім артыкуле ідзе расследаванне, яны не паведамілі. Гэта першая крымінальная справа, заведзеная на журналістаў "Еўрарадыё".

Згодна са статыстычнымі дадзенымі, сярэдняя налічаная заработная плата ў Віцебскай вобласці па стане на кастрычнік 2021 году склала 1244,1 руб., або 505,1 долара ЗША. Аднак паводле звестак агульнарэспубліканскага банку вакансій па рэгіёну, каля 30% наймальнікаў гатовыя плаціць новапрынятым работнікам ад 400 да 500 рублёў. 

Апублікавана ў Правы працоўных