У Наваполацкую калонію накіраваны яшчэ адзін палітзняволены
У папраўчай калоніі №1 (Наваполацк) пазбавілі зняволеных магчымасці тэлефанаваць сваім родным і блізкім
Тым самым адміністрацыя наваполацкай калоніі парушыла законнае права зэкаў, на чатыры тэлефонныя званкі ў месяц і адзін відэазванок праз месэнджэр Skype (Viber). Некаторыя вязні не змаглі паразмаўляць са сваякамі ўжо больш за 20 дзён, што перашкаджае асуджаным падтрымліваць сацыяльныя сувязі і перавыхоўвацца.
Прадстаўнікі грамадскасці не знайшлі парушэнняў у калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень Віктар Бабарыка
Чатыры члены Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным Упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 1 чэрвеня наваполацкую папраўчую калонію № 1», у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў. Пасля завяршэння праверкі калоніі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку аб тым, што ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення, а таксама тое, што падчас кантролю ўдзельнікі не выявілі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных.
Улады аб'явілі аб спыненні з Латвіяй інвестыцыйнага ўзаемадзеяння
Наваполацкі гарвыканкам афіцыйна паведаміў аб тым, што з 18 кастрычніка 2023 года страціць сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый. Для жыхароў Віцебскай вобласці гэта дрэнная навіна, бо колькасць інвестараў і якасць інвестыцый у рэгіянальную эканоміку ў значнай меры зменшыцца.
За краты кінулі жонку палітвязня Ігара Лосіка, які адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 г., а ў снежні 2021 г. яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы») да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сёлета 18 кастрычніка ў Менску была затрымана ягоная жонка Дар’я. Праз трое сутак яна не выйшла на волю.
Двух супрацоўнікаў «Нафтана» і прафсаюзнага актывіста закінулі на «суткі»
У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. У Полацку 13 верасня міліцыя затрымала актывіста недзяржаўнага прафсаюхнага юрыста Віктара Стукава. Год таму актывісту прысудзілі 15 сутак. Сёння, Віктара прывезлі ў суд па іншаму адміністратыўнаму пратаколу.
Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Рашэнне пра гэта прынята МУС 16 чэрвеня 2022г. У ім гаворыцца, што абодва тэлеграм-каналы аб’ядноўваюць «групы грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць». Цяпер Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» уключаны ў афіцыйны Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Наваполацку затрымалі актывістку руху «За Свабоду» Таццяну Трафімаву
Затрыманне адбылося 30-га сакавіка. Па звестках праваабаронцаў, жанчыну вінавацяць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Сябры і знаёмыя чакалі, што сёння над спадарыняй Таццянай адбудзецца суд. Аднак працэсу не было, і падобна, што жанчыну будуць трымаць пад вартай 72 гадзіны. Такое шырока практыкуецца на Віцебшчыне: затрыманых па «палітычных» артыкулах не судзяць адразу, а выпісваюць позвы ў суды пасля трох сутак знаходжання за кратамі.
Суд Наваполацку прысудзіў удзельніку пратэстаў 4 годы пазбаўлення волі
10 снежня суд Наваполацку вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні 35-гадовага жыхара гэтага гораду. Суд палічыў даказаным, што навапалачанін у жніўні 2020 годау ўдзельнічаў у сутычках з міліцыяй і ўжыў гвалт у дачыненні супрацоўніка МУС - прычыніў траўмы галавы, паламаў нос.