Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна пакаралі два разы штрафамі Насту Груздзеву за актыўнасць у сацыяльнай сетцы. 13 снежня за “экстрэмізм” штраф склаў 1110 рублёў і 18 снежня за незаконны пікет жанчына і маці двух малалентных дзяцей была аштрафаваная на суму ў 3700 рублёў. Сума агульнага пакарання склала 4810 рублёў.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 15 снежня за адзін лайк у сацыяльнай сетцы пад публікацыяй “экстрэмісцкай” накіраванасці пакарала штрафам у памеры 740 рублёў і канфіскавала тэлефон у маці двух дзяцей, кантралёра мясцовага прадпрыемства Ірыны Арсенькінай.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне ў сацыяльнай сетцы несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства і распаўсюд «экстрэмізму» пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 2960 рублёў мясцовую жыхарку Лізавету Анікіенку.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 28 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на чатыры «экстрэмісцкія» інфарэсурсы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефон выхавацеля карэкцыйна-развіваючага цэнтра Наталлю Сідлярэвіч.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за распаўсюд у мэсэнджэры «экстрэмісцкай» інфармацыі пакарала адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак мясцовага прадпрымальніка Яўгена Паўлюшына.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пастанавіла пакараць штрафам у памеры 925 рублёў дырэктара мясцовай ЖКГ Ігара Войтава. Раней «правапарушальнік» цягам 22 гадоў узначальваў Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ, за што мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені.

Апублікавана ў Суд

Як стала вядома, 11 снежня суддзя мёрскага суда Ірына Яскевіч асудзіла сталяра-станочніка з Мёраў Аляксандра Мацура. У сябе на радзіме ён яшчэ вядомы як разьбяр па дрэве, які робіць прыгожыя карціны ды іншыя вырабы з дрэва. Пра яго нават пісала мясцовая раёнка “Міёрскія навіны”.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 6 снежня за распаўсюджванне публікацый "экстрэмісцкай" накіраванасці пакараў штрафам у памеры 740 рублёў грамадзянку Расіі вядучага дзяржэксперта Ніну Жураву.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за распаўсюд «экстрэмізму» ў супольнасцях кросплатформавага месэнджара пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак Андрэя Баравіцкага.

Апублікавана ў Суд

«Хапун» адбыўся ноччу з 21 на 22 снежня: затрымалі 7 чалавек. Міліцыянты ўрываліся ў кватэры, рабілі ператрусы і забіралі людзей. На сённяшні дзень чацвера затрыманых ўжо асуджаныя на 15 сутак – гэта сямейныя пары Рулевічаў і Зінкевічаў. Элеанора Зінкевіч – дырэктарка музейнай установы. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што яшчэ трое з тых, у каго правядлі начныя ператрусы, пакуль на волі. Але яны таксама маюць позвы ў суд.

Апублікавана ў Суд