Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Рошчына 17 лістапада разглядзела апеляцыйную скаргу Аляксандра Шарабайкі на прысуд суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэя Тарасевіча па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Суддзя Рошчына пакаранне Аляксандру 1,5 гады пазбаўленне волі аставіла без змены, а скаргу без задавальнення.

З 18-ці пяцікласнікаў сярэдняй школы №18 будуць выхоўваць «законапаслухмяных грамадзян», піша БЕЛТА. Нібыта ў астатніх класах і школах знарок выхоўваюць правапарушальнікаў, а то і махляроў, злодзеяў, забойцаў. Таксама паведамляецца, што вучні «прававога класа» павінны выхоўвацца «юнымі патрыётамі». Пытанне тое самае: хіба ў іншых навучальных установах вучацца «юныя здраднікі Радзімы» . І яшчэ адно: чаму ў разуменні сучасных беларускіх ідэолагаў праявай патрыятызму лічыцца жаданне працаваць у міліцыі? Бо яшчэ адна мэта стварэння «прававога класа» - гэта «арганізацыя кадравага адбору ў органы ўнутраных спраў са школьнай парты».

У апошні дзень лістапада стала вядома пра затрыманні Анатоля Трубкіна і Інэссы Ворыхавай. 66-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку Аляксея Трубкіна, які з 2006 года жыве ў Польшчы, 1 снежня прысудзілі арышт, не зважаючы на стан ягонага здароўя: ён інвалід па зроку, хварэе на дыябет, а нядаўна перанёс інсульт. Напярэдадні сілавікі правілі ператрус у ягонай кватэры, з 30 лістапада мужчына знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у чым менавіта яго звінавацілі, звестак пакуль няма.

З7-гадоваму прарабу адной з буйных будаўнічых арганізацый у мэсэнджэры патэлефанавала невядомая жанчына, якая назвалася «дазнаўцам спецслужбы». Мужчыну не збянтэжыла, што да яго тэлефануюць ад імя дзіўнай структуры, і ён працягнуў размову. Жанчына заявіла, што ў дачыненні да віцябляніна распачата крымінальная справа за здраду Радзіме, бо з яго рахунку нібыта адпраўлена буйная сума на фінансаванне Узброеных сіл Украіны. І што цяпер ён мусіць давесці, што гэтага не рабіў, выконваючы далейшыя ўказанні. У выніку мужчына страціў усе грашовыя сродкі, якія былі на ягоных банкаўскіх картак.

Усяго два мерапрыемствы падрыхтаваў сёлета аршанскі музей пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930г. Яшчэ летась, як і раней, на ягонай малой радзіме ладзілі Тыдзень памяці вядомага літаратара. Імпрэзы праводзіліся ў школах, бібліятэках, установах культуры, а ключавым мерапрыемствам заўсёды былі публічныя літаратурныя чытанні каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў гарадскім парку. Сёлета іх вырашылі правесці не для гарадской грамадскасці, а для вузкага кола вучняў, настаўнікаў і ўдзельнікаў літаб“яднання «Дняпроўскія галасы» - перанеслі чытанні ў музей і правялі за закрытымі дзвярыма.

Віцебскія ўлады прызнаюць праблемы на рынку працы і канстатуюць, што паказчыкі занятасці застаюцца на леташнім узроўні. Згодна са статыстычнымі данымі за дзесяць месяцаў бягучага года колькасць занятых у эканоміцы Віцебскай вобласці скарацілася на 8,1 тыс. чалавек. За ўвесь папярэдні год з рэгіянальнай эканомікі зышлі 8,6 тыс. работнікаў.

У чацвер, 30 лістапада, прадстаўнікі адной праваахоўных структур прыйшлі ў будынак Віцебскай ТРК, правялі ператрус у кабінеце галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова, пасля чаго яго затрымалі. Яшчэ адзін ператрус быў праведзены па месту жыхарства затрыманага. Што прычынілася цікавасці следчых органаў да персоны галоўнага рэдактара дзяржкампаніі ўлады пакуль не паведамілі.

За студзень - кастрычнік 2023 года выяўлена 96 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За той жа перыяд 2022 года быў выяўлены 71 новы выпадак ВІЧ-інфекцыі, а гэта рост на 35 працэнтаў ад года да года. Па стане на 1 лістапада 2023 г. у Віцебскай вобласці зарэгістравана 1926 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а 1426 чалавек жывуць з ВІЧ. Пачынаючы з 1987 года сярод ВІЧ-станоўчых пацыентаў памерла 500 чалавек, што склала 26 працэнтаў ад усіх зарэгістраваных выпадкаў. У бягучым годзе ў вобласці ад гэтай інфекцыі ўжо памерла 57 чалавек.

У Дубровенскім РАУС прайшла сустрэча з прадстаўнікамі так званых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп с представителями информационно-пропагандистских групп. Главная тема ЕДИ — з удзелам начальніка прававога забеспячэння штаба МУС РБ палкоўніка Паўла Калеснікава і начальніка штаба УУС Віцебскага аблвыканкама , палкоўніка міліцыі Юрыя Рамановіча. Заяўленай тэмай інфармацыйнай сустрэчы была наступная: «Эканамічная бяспека- ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы». Але вялося на ёй не толькі пра эканоміку.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкае» СМІ пастанавіла арыштаваць на трое сутак галоўны ветурача раёна Аляксандра Кезіка.