Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Хайсы», створанай дзеля ўшанаваньня памяці загінулых, цьвёрда перакананыя: у гэтым лесе ў 1937-38 гадох праводзіліся сталінскія расстрэлы.
Паводле svaboda.org
31 траўня актывісты адведалі лес каля вёскі Хайсы. Яны запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі на краі самых вялікіх ямін, дзе ляжаць чалавечыя парэшткі. Яшчэ ўвосень тут былі ўсталяваныя некалькі крыжоў, і цяпер актывісты грамадзкай ініцыятывы павязалі на іх стужкі зь беларускім арнамэнтам.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Хайсы», створанай дзеля ўшанаваньня памяці загінулых, цьвёрда перакананыя: у гэтым лесе ў 1937-38 гадох праводзіліся сталінскія расстрэлы.
Паводле svaboda.org