Панядзелак, 20 Лістапад 2023

У Віцебскім раёне ініцыявалі дабрачынную акцыю для набыцця спецыяльных сродкаў рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Акцыя называецца «Шар дабра», яе сутнасць у тым, што напярэдадні Калядаў і Новага года наведнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сваімі рукамі зробяць навагоднія цацкі (шары) у стылістыцы роднага краю, а потым іх вырабы прададуць з аукцыёна. Гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за 70 устаноў сацыяльнага абслугоўвання з Беларусі і Расіі, паведамляе газета «Витьбичи».

Чакаецца, што падчас дабрачыннага марафону будзе створана 100 унікальных "шароў дабра".
Работы прадставяць на выставе ў канцэртнай зале "Віцебск" з 11 па 17 снежня. Шары можна будзе зарэзерваваць, а пасля выставы адбудзецца ўласна аўкцыён . Паводле арганізатараў, пачатковы кошт кожнага лота складае 50 рублёў.

Выручаныя ад рэалізацыі навагодніх цацак сродкі будуць перададзены дзвюм сем'ям з Віцебска і Віцебскага раёна, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Дзіўна, што ў дзяржаве, дзе хваляцца надзвычайна чулым стаўленнем да дзетак з асаблівасцямі, на неабходныя сродкі рэабілітацыі даводзіцца збіраць грошы праз аўкцыёны.

Сяргей Забалоцкі