Хакейны клюб “Віцебск” дбае пра гульцоў з Украіны
Хакейны клюб “Віцебск” выступіў з ініцыятыўнай прапановай у адрас Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь: “СУ “Віцебскі хакейны клюб” просіць мэтадам апытаньня клюбаў Экстралігі разгледзець прапанову аб прызнаньні за двума хакеістамі - грамадзянамі Ўкраіны - у кожнай камандзе статусу “тых, хто не зьяўляецца замежнымі гульцамі”, - паведамляе афіцыйны сайт клюбу.
Прыхільнікі “Народнага кантролю” перадалі 85 подпісаў у Віцебскую спэцаўтабазу
Падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева Віцебску ўдзельнікі кампаніі “Народны кантроль” пачулі ад жыхароў шмат скаргаў на жыцьцё ў новабудоўлях. Адна з праблемаў – наяўнасьць вялікай колькасьці бадзяжных сабак. Яны зьбіваюцца ў вялікія зграі, вольна бегаюць па мікрараёнах, накідваюцца на людзей, асабліва небясьпечныя яны для дзяцей. Занепакоеныя людзі распавядалі пра выпадкі, калі сабакі паводзіліся вельмі агрэсіўна і накідваліся на дзяцей пры дарослых.
Віцебскія актывісты адзначылі Дзень незалежнасьці Ўкраіны
Некалькі сяброў руху «За свабоду» і партыі БНФ прайшлі па Віцебску з жоўта-блакітным украінскім сьцягам. Іхны маршрут распачаўся ад помніку князю Альгерду і завяршыўся ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на ўзьбярэжжы Дзьвіны каля Ўсьпенскага сабору.
На імя старшыні Аршанскага райвыканкаму пададзеная заяўка на святкаваньне 500-годзьдзя перамогі над Масквой
Заяўку накіраваў Нацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею Бітвы пад Воршай. Згодна з апублікаванай у заяўцы інфармацыі, аргкамітэт прапануе сьвяткаваньні ў Аршанскім раёне зладзіць 6 верасьня (у найбліжэйшую да 8 верасьня суботу). Папярэдне мяркуецца, што ў сьвяткаваньнях возьмуць удзел каля 450 чалавек.
Савет Міністраў ня хоча зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд
Некалькі дзясяткаў жыхароў Віцебску падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмене рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску” і ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд для праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Абласны каардынатар руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў атрымаў адказ.