Глыбоцкія актывісты зьбіраюць подпісы за закрыцьцё турмы
У Глыбокім у межах кампаніі “Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па зборы подпісаў за закрыцьцё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.
Віцебскія актывісты КХП-БНФ падалі заяўкі на шэраг пікетаў
Аўтарамі заявак, пададзеных у адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, зьяўляюцца сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня. Мэта меркаваных акцыяў: публічнае асуджэньне расейскіх камуна-фашысцкіх агрэсараў, якія напалі на незалежную сувэрэнную Ўкраіну. Пікеты мусяць прайсьці з 22 па 24 верасьня.
Улады забаранілі сьвяткаваньне 500-годзьдзя бітвы пад Воршай
Аршанскі райвыканкам забараніў правядзеньне 6 верасьня на Крапівенскім полі фэсту і канцэрту. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе з Аршанскага райвыканкаму, які атрымаў намесьнік старшыні аргкамітэту па сьвяткаваньні 500-годзьдзя бітвы пад Воршай мастак Мікола Купава. Паводле Купавы, адмова грунтуецца нібыта на няправільна аформленай заяўцы, бо не былі пазначаныя крыніцы фінансаваньня імпрэзы, таксама ня ўключанае забесьпячэньне «хуткай дапамогі».
Краязнаўцы з Воршы і Лёзна ўшанавалі памяць паўстанца Ігната Будзіловіча
Ігнат Будзіловіч - паўстанец Каліноўскага - узначальваў Аршанскі паўстанцкі атрад. У вёсцы Пагосьцішча, якая знаходзіцца ў Лёзьненскім раёне, адбыўся апошні бой яго атраду. Сам кіраўнік атраду быў расстраляны ў Воршы, дакладнае месца пахаваньня знайсьці сёньня немагчыма. Адзіны помнік, зьвязаны з Ігнатам Будзіловічам, сёньня знаходзіцца менавіта ў Пагосьцішчы. Таму другі год запар аршанцы арганізоўваюць тут памінальную вечарыну 28 жніўня - дзень расстрэлу Будзілавіча.
Доктар Пастноў павіншаваў Лукашэнку зь юбілеем
Вядомы віцебскі «лекар-праўдаруб» правёў свой аднаасобны «віншавальны» пікет, нягледзячы на забарону ўладаў. Праўда, рабіць гэта яму давялося ў малалюдным месцы — на лясным ускрайку пад Віцебскам.