У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі
Актывісты кампаніі “Віцебску – веладарожкі” у рамках “Народнага кантролю” 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег па праспэкце Перамогі – вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў – вуліцы Чкалава – праспэкце Перамогі. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай надзённай праблемы.
У Глыбокім раздавалі стужкі зь беларускім арнамэнтам
У Глыбокім грамадзкія актывісты зладзілі вулічную акцыю па раздачы мінакам стужак зь беларускім арнамэнтам. «У глыбоцкіх крамах не знайшлі стужак зь бел-чырвона-белым узорам, але ўсё адно вырашылі раздаць стужкі, хоць і з дадаткам зялёнага колеру, бо гэта таксама нейкі напамін людзям пра беларускасьць”, – распавёў удзельнік акцыі Зьміцер Лупач.
На Віцебшчыне праходзіць акцыя ў падтрымку жыцьця і сямейных каштоўнасьцяў
Віцебская вобласьць далучылася да шырокамаштабнай духоўна-асьветніцкай акцыі «Разам – у абарону жыцьця, маральнасьці і сямейных каштоўнасьцяў», абвешчанай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Віцебск убраўся ў бел-чырвона-белыя колеры
Актывісты «Маладой Беларусі» павіншавалі жыхароў Віцебску з Днём Волі. Напярэдадні сьвята яны вывесілі забаронены ўладамі бел-чырвона-белы сцяг на шматпавярховым будынку на скрыжаванні Маскоўскага праспэкту і вуліцы Чкалава.
У Глыбокім адзначылі Дзень Волі
Сьвяткаваньне пачалося з прэзэнтацыі кнігі вершаў «Шурпатая дарога» Віктара Сікоры, сына слыннага садавода Івана Сікоры з Малых Алашкаў. Гэтую кнігу вершаў, менавіта да Дня Волі, саматужна, у колькасьці 25 асобнікаў, цягам ночы, выдрукаваў на прынтары і сшыў Зьміцер Лупач.