У Віцебску ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай аварыі
У гадавіну Чарнобыля віцебскія ліквідатары традыцыйна зьбіраюцца ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Вось і 26 красавіка 2015 году была праведзеная акцыя памяці. Пасьля невялічкага мітынгу быў спушчаны на ваду Заходняй Дзьвіны вянок з жалобным надпісам: «Героям-ліквідатарам Чарнобыля ад нас, жывых».
Намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму забараніў шэсьце ў гадавіну Чарнобыльскай катастрофы
Прычына забароны акцыі, заяўку на правядзеньне якой падавалі віцебскія сябры КХП-БНФ, традыцыйная. Намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Дзьмітры Шэрыкаў забараніў вулічнае шэсьце, спаслаўшыся на адсутнасьць у заяўнікаў дамоваў на яго абслугоўваньне камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі.
Актывістам Віцебску перашкодзілі ўсталяваць крыжы на месцы разрабаваных масавых пахаваньняў пад вёскай Хайсы
16 красавіка напярэдадні Радаўніцы на месцы меркаваных масавых забойстваў сталінскімі катамі беларускіх грамадзян у 1937-38 гадох у лесе пад вёскай Хайсы актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў са сваімі аднадумцамі меў намер прыбраць тэрыторыю і ўсталяваць ва ўшанаваньне памяці ахвяраў рэжыму крыжы. Зьдзейсьніць задуму перашкодзілі прадстаўнікі мясцовай улады і праваахоўных органаў.
У Глыбокім зьбіралі подпісы за гістарычныя назвы вуліц
У Глыбокім людзі просяць згадаць на шыльдах гістарычныя назвы вуліц. За гэты сабрана каля шасьці дзясяткаў подпісаў жыхароў гораду. Подпісы перадалі ў глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў. Разам з подпісамі быў перададзены і ўзор шыльды, якую распрацавалі прадстаўнікі грамадзкасьці Глыбокага.
На сходзе ў Воршы дзясяткі жыхароў патрабавалі рамонту двара
Жыхары дому № 7 па вуліцы Міру ў Воршы масава прыйшлі на сход, каб вырашыць праблему добраўпарадкаваньня двара.