У Дзень Салідарнасьці актывісты Паставаў падтрымалі палітвязьняў
16 жніўня на вуліцах Паставаў зьявіліся дзясяткі новых налепак у штомесячны Дзень салідарнасьці. На іх намаляваная лічба «16» і лёзунг «Свабоду Беларусі!». Налепкі расклеілі на слупах і дошках аб’яваў.
«Людзі плакалі». Віцебскія дачнікі пусьцілі па Дзьвіне сьвечкі - на знак смутку па сваіх хатах пад знос
Віцебскія дачнікі пусьцілі па Заходняй Дзьвіне сьвечкі - на знак смутку па сваіх хатах, якія ўвосень пойдуць пад знос. У трох кілямэтрах ад іх пасёлкаў, разьмешчаных на розных берагах ракі, будуецца ГЭС.
Віцебскі кот – за байкот
На пад’ездах віцебскіх дамоў дзе-нідзе зьявіліся аб’явы з партрэтам «аўтара» – ката Вітушкі. Хто ягоны гаспадар, невядома. Але пазыцыя гэтага невядомага жыхара зразумелая: ягоны гадаванец Вітушка просіць «не засьмечваць паштовую скрынку ўлёткамі і запрашэньнямі». Бо «ў сувязі зь невылучэньнем ката Барсіка» ў выбарах удзельнічаць ня мае сэнсу.
Ляпёшкіна зноў забараніла пікет
Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Натальля Ляпёшкіна, бадай, зьяўляецца лідэрам сярод чыноўнікаў Віцебску па колькасьці рашэньняў пра забароны мірных акцыяў, заявы на правядзеньне якіх раз-пораз падаюць грамадзяне ў органы выканаўчай улады. Атрымальнікам чарговай забароны ад спадарыні Ляпёшкінай стаў праваабаронца Леанід Сьвецік, які хацеў 4 жніўня зладзіць пікет.
Актывісты БХД Віцебшчыны просяць пракуратуру разабрацца з прарасейскімі арганізацыямі
Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасьці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацыяў. Заяву падпісалі жыхары Віцебску, Глыбокага, Воршы, Наваполацку, Віцебскага і Аршанскага раёнаў.