Рымашэўскі сустрэўся зь віцебскімі актывістамі аргкамітэту БХД
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі 27 верасьня наведаў Віцебск, дзе правёў сустрэчы з актывістамі. На сустрэчах абмяркоўвалася кампанія назіраньня, пляны хрысьціянскіх дэмакратаў на найбліжэйшы час.
Віцебскія ўлады не заўважылі парушэньняў у дзейнасьці казацкіх фармаваньняў
Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец атрымала з Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму адказ на калектыўны зварот у справе антыбеларускай дзейнасьці казацкіх фармаваньняў.
Помнік на закінутай магіле партызанскай сям’і ў Віцебскім раёне аднавілі валянтэры
На магіле закатаванай нацыстамі ў 1943 годзе партызанскай сям'і ў вёсцы Котава Віцебскага раёну зьявіўся новы помнік.
Актывісты Аршаншчыны наведалі месца гібелі атраду Ігната Будзіловіча
Краязнаўцы Аршаншчыны наведалі вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну, дзе знаходзіцца адзін зь нямногіх помнікаў паўстанцам Кастуся Каліноўскага. Атрад Ігната Будзіловіча змагаўся з расейскімі войскамі паўночней Воршы, няроўны бой з акупантамі каля Пагосьцішча стаў апошнім для касінераў. Яны былі разьбітыя, а іх лідэр - Ігнат Будзіловіч стаў адзіным паўстанцам, расстраляным у Воршы.
Жыхароў Полацку і Наваполацку заклікаюць байкатаваць выбары
Налепкі з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў працягваюць рэгулярна зьяўляцца ў населеных пунктах Беларусі. Гэтым разам яны былі распаўсюджаныя ў Полацку і Наваполацку. Заклікі да байкоту выбараў зьявіліся на прыпынках грамадзкага транспарту і тумбах для абвестак.