Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс у эфіры латвійскага тэлебачання заявіў, што яму паступалі звесткі пра спробы беларускага боку ўзброіць мігрантаў. Латвійскім памежнікам не хопіць рэсурсаў, каб эфектыўна ахоўваць дзяржаўную мяжу працягласцю 170 км, якая праходзіць у асноўным з Віцебскай вобласцю. Пакуль жа ў студзені памежнікі зафіксавалі 344 спробы парушэння мяжы, у лютым 377, а ў сакавіку — 556.
Паводле яго слоў, беларускія спецслужбы спрабавалі «ўгаварыць парушальнікаў узброіцца і ажыццявіць агрэсію супраць дзяржаўнай памежнай аховы". Зброю нібыта прапаноўвалася мігрантам перад спробай перасекчы мяжу. Пуятс таксама абвінаваціў беларускіх памежнікаў у іншых правакацыях.
Пуятс адзначыў, што ў Латвіі чакаюць павелічэння спробаў парушыць мяжу з боку Беларусі пасля з'яўлення рэйсаў у Менск з Ірана.
Ірына Сомава