Чацвер, 06 Красавік 2023

Глыбоцкія чыноўнікі зладзілі спаборніцтвы па кулявой стральбе і (УВАГА!) прысвяцілі іх Году міру і стварэння

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У пачатку красавіка, як паведамляе сайт “Веснік Глыбоччыны” на базе ціра Сярэдняй школы № 1 імя Паўла Сухога  прайшло асабістае першынства Глыбоцкага раёна па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечанае Году міру і стварэння.

Як піша сайт глыбоцкай раёнкі, за перамогу змагаліся дзяржслужачыя, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. Сярод іх былі заўважныя кіраўніца сектару спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зеваліч, дырэктарка  сярэдняй школа №1 г. Глыбокае ім. Паўла Сухога Іна Саўліч, дырэктарка Залескай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Таццяна Кміта, дырэктар  "Белаграпрамбанка" у Глыбокім Дзмітрый Буднік, старшыня Галубіцкага сельсавета Пётр Супранёнак, кіраўнік філіяла "Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 " у Глыбокім Уладзімір Пачопка ды іншыя.

Вось як сёлета глыбоцкія чыноўнікі бачаць Год міру і стварэння, яны яго асацыююць у першую чаргу са зброяй і стралянінай.

Інга Сташэўская