Віцебская пракуратура таксама вывучыла якасць і своечасовасць аказання меддапамогі ва ўстановах адукацыі. Па выніках кантролю высветлілася, што парушэнні цалкам не ліквідавалі.
«Такія факты адзначаюцца ў працы дзвюх лякарняў, у сямі амбулаторыях лекараў агульнай практыкі, 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў (ФАП). Акрамя іншага, новыя неадпаведнасці выявілі ў васьмі лякарнях, чатырох амбулаторыях лекара агульнай практыкі і 20 ФАПах», - удакладнілі ў пракуратуры.
Сярод новых парушэнняў – гэта незахаванне перыядычнасці наведвання лекарамі і медсёстрамі дзяцей дома. Падобныя выпадкі выявіліся ў Наваполацку і пяці раёнах Віцебскай вобласці: Докшыцкім, Глыбоцкім, Лепельскім, Аршанскім і Полацкім. Выяўлены парушэнні схем дыспансерызацыі дарослых і дзяцей.
Як сцвярджаюць пракурорскія работнікі, на момант праверкі работу па выпісцы рэцэптаў на бясплатнае атрыманне лекавых сродкаў для дзяцей да 3 гадоў не наладзілі ў цэнтральных раённых лякарнях у Браславе, Глыбокім і Лепелі.
Таксама адзначаецца, што неналежным чынам абсталяваныя медыцынскія пункты ва ўстановах адукацыі 14-ці раёнаў. У некаторых выпадках у такіх кабінетах не было паветравода, глюкометра з наборам тэст-палосак, апарата для ручной вентыляцыі лёгкіх, страўнікавага зонда з варонкай, аднаразовай сістэмы для пералівання крыві і камплектаў імабілізацыйных шын-каўняроў. У трох установах адукацыі ў Лепельскім і Лёзненскім раёнах былі знойдзеныя пратэрмінаваныя лекі.
Як зазначаюць у Віцебскай пракуратуры, вынікам праверкі сталі шэсць прадстаўленняў і столькі ж прадпісанняў пракурораў раёнаў. Нагляднае ведамства па рэгіёне накіравала прадстаўленне старшыні Віцебскага аблвыканкама. У актах нагляду трэба ўстараніць раней выяўленыя і новыя парушэнні ў поўным аб'ёме.
А звычайным людзям трэба толькі чакаць, калі нарэшце ў краіне будзе наведзены сапраўдны парадак у сферы дзяржаўных медыцынскіх паслуг і да таго будзе выкаранена хамства і абыякавасць.
Інга Сташэўская