На пачатку года Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт абнавіў сваё Палажэнне, якое ўжо ў бягучым годзе і ў наступныя гады будзе вызначаць умовы і парадак занясення на Дошку гонару Шумілінскага раёна. Улады вызначылі, што на Дошку, напярэдадні святкавання Дня працы (1 мая), будуць заносіцца сем найлепшых арганізацый і чатырнаццаць перадавых работнікаў.
Вылучаць кандыдата для занясення на Дошку гонару атрымалі права выключна працоўныя калектывы, але толькі па згодзе кандыдата з намеснікам старшыні райвыканкама, які курыруе сацыяльную сферу.
У Палажэнні абвязвае чыноўнікаў ад ідэалогіі падрыхтоўку і занясенне “шчасліўцаў” на Дошку гонару. Інфармацыйнае забеспячэнне кампаніі павінны будуць журналісты мясцовай газеты "Герой працы".
Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем ганаровай акцыі, будуць кампенсаваны за кошт сродкаў бюджэту раёна.
Ніна Данілава