Беларускіх памежнікаў суседняя дзяржава апавясціла пра гэта ў сераду, 19 верасня. Канешне ж, гэтая навіна не спадабалася ўладам Беларусі, і яны пачалі ўсебаковую прапаганду. Не адстала ад гэтага і браслаўская раёнка са сваім сайтам, дзе была размешчаная незадаволеная інфармацыя і абвінавачванне ў аднабаковым парадку суседняй краіны – Латвіі.
«Паводле афіцыйнай інфармацыі латвійскага боку, з 20:00 19 верасня функцыянаванне пагранпераходу "Сілене" (з нашага боку "Урбаны") беспадстаўна спынена ў аднабаковым парадку на нявызначаны тэрмін", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
У сувязі з гэтым Браслаўскі раён апынуўся ў эпіцэнтры нацыянальнага знешнепалітычнага парадку дня. З падобнай сітуацыяй Браслаўскі раён сутыкнуўся і ў жніўні, калі Літва закрыла рух праз пункт пропуску "Твярячус" (з беларускага боку "Відзы").
Але там, паводле ўладаў, беларускія памежнікі працягваюць несці службу. Таксама ўлады Бпеларусі не спынілі "бязвіз", уведзены яшчэ вясной мінулага года для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы.
І таму прапагандысты, у тым ліку і браслаўская раёнка, выстаўляюць гэта як жэст адкрытасці і добразычлівасці, а Латвію выстаўляюць у варожым ключы. Што тая ўзводзяць сцены, прычым літаральна за ноч з 19 на 20 верасня паміж «Урбанамі» і «Сілене» з'явіліся бетонныя загароды і нават калючы дрот.
І нават цытуюць так званых малавядомых экспертаў, такіх, як Аляксандр Цішчанка. Што быццам такім чынам улады суседняй краіны проста спрабуюць аказаць ціск на Беларусь і паралельна абрэзаць сувязі паміж простымі грамадзянамі.
«Спасылка на нібы дзікую колькасць спробаў незаконных перасячэнняў мяжы мігрантамі ў рэальнасці не звязаная з пунктам пропуску. Таму ў гэтай сітуацыі было абсурдна і парадаксальна закрываць цалкам кантраляваную частку мяжы ў надзеі, што на частцы, якая слаба кантралюецца, абстаноўка аўтаматычна нармалізуецца», – сказаў Аляксандр Цішчанка.
Але тым не менш улады Беларусі згадваюць асноўную праблему – мігрантаў – з-за якой Латвія і закрыла мяжу. Бо якраз беларускія памежнікі разам з іншымі сілавікамі і стваралі мігранцкі калапс на межах з суседнімі краінамі.
Нагадаем, што пасля закрыцця "Сілене" перасячэнне мяжы з Латвіяй магчыма толькі праз адзіны функцыянуючы латвійскі пагранпераход "Патэрніекі" (з беларускага боку — "Грыгараўшчына").
Інакенцій Апін