На 15.00 у дзень 11 снежня чытачоў сустракаюць абсалютна пустыя раздзелы «Объявления» і «Работа». Што яшчэ кідаецца ў вочы – гэта поўная адсутнасць роднай мовы на інтэрнэт-старонцы выдання: па-беларуску тут няма ніводнага артыкула, напісанага супрацоўнікамі рэдакцыі. Засталася хіба што беларускамоўная назва «раёнкі», калі не лічыць агульны для ўсіх мясцовых выданняў анонс «Адзіны дзень галасавання» - калі на яго націснуць, адкрыюцца таксама спрэс рускамоўныя матэрыялы, і падрубрыка «Бацькаўшчына» - там практычна тое самае.
Таццяна МІрашнічэнка