Як аказалася рамонт дарогі ў згаданым вышэй месцы выкананы проста абы-як. Раней дарога была ўся пабітая ямамі, але зараз на іх месцы красуюцца груды, прычым месцамі вельмі значныя па вышыні і з вострымі бакамі. Гэта вынік спешкі? Ці проста абыякавага стаўлення да справы? Задаюцца пытаннямі браслаўчане.
Яшчэ больш цікавай сітуацыю робіць той факт, што літаральна ў некалькіх дзясятках сантыметраў ад такіх гарбоў пакінутыя ямы, рамонтам якіх наогул не займаліся. Атрымліваецца, брыгада прайшла, там-сям кінулі па лапаце сумесі, прытапталі і ўсё?
“Дык няўжо нельга падысці да даручанай працы больш адказна? Мы ўсе разумеем праблемы: матэрыял, час, людзі - усё цяпер у дэфіцыце. Але калі ўжо выехалі на месца, калі затрацілі рэсурсы - давядзіце да канца”, - піша сайт мясцовай раёнкі “Браслаўская звязда” і спасылаецца на тое, што ліст з просьбай пракаментаваць падыходы да рамонту дарогі ўжо накіраваны ў арганізацыю, якая абслугоўвае гэтую дарогу.
А мы будзем назіраць за сітуацыяй і сачыць за тым, ці адрамантуюць дарогу да вёскі Рубеж належным чынам.
Анатоль Журба