Аўторак, 19 Сакавік 2024

Віцебскія чыноўнікі ад аховы здароўя адмовіліся рэагаваць на зварот грамадзян

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Каб вырашыць праблему, жыхары рэгіёну сабралі 30 подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя, у якім просяць правесці праверку ў сувязі з фактам ігнаравання зваротаў грамадзян чыноўнікаў Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Грамадзяне спадзяюцца на тое, што ў міністэрстве звярнуць увагу на бяздзейнасць віцебскіх калег.

У студзені 2024 года групай мясцовых жыхароў была накіравана петыцыя №5750 ва ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, у сувязі з публікацыяй на сайце ўстановы аховы здароўя Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы артыкула пад аўтарствам загадчыцы кабінета фарміравання здаровага ладу жыцця Ларысы Бабрук. 

34 чалавекі, якія падпісалі петыцыю, патрабавалі выдаліць антынавукавы артыкул з сайта ўстановы аховы здароўя Наваполацкая цэнтральная гарадская лякарня, праверыць астатнія артыкулы на дадзеным сайце на адпаведнасць навуковым ведам і атэставаць Бабрук на адпаведнасць займанай пасады.

Указаны ў звароце артыкул быў выдалены з сайта праз некалькі дзён пасля публікацыі петыцыі, а 16 студзеня актывісты атрымалі адказ ад намесніка начальніка упраўлення Андрэя Какойчанкі ў якім паведамлялася наступнае:

«Ваш зварот пакінуты без разгляду па сутнасці паводле абзаца трэцяга пункта 1 Артыкула 15 Закона РБ «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», бо ў кампетэнцыю галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя дадзенае пытанне не ўваходзіць. Для вырашэння пытання неабходна звярнуцца ў адпаведны дзяржаўны орган або арганізацыю.»

Падпісанты перакананы, што пытанні кантролю якасці медыцынскай інфармацыі на сайтах устаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці ўваходзіць у пералік задач упраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Таму атрыманы адказ з упраўлення палічылі незаконным і звяртаюцца ў МЗ з патрабаваннем разабрацца ў прычынах адмовы Віцебскага ўпраўлення. Таксама просяць выказацца пазіцыю міністэрства наконт з'яўлення на сайце арганізацый, якія ўваходзяць у дзяржаўную сістэму аховы здароўя, падобных антынавуковых публікацый.

Алена Канапелька