Аўторак, 21 Май 2024

За няяўку ў ваенкамат улады асудзілі навучэнца да аднаго году калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Аляксандр Ляшковіч 2 траўня за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу прысудзіў да ў межах ч.1 арт.435 КК прысудзіў да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год навучэнца Кірыла Кандрацьева. Таксама суддзя абавязаў маладога чалавека заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.

У судовым паседжанні абвінавачаны Кірыл прызнаў сваю вінаватасць і паведаміў суду аб тым, што сапраўды атрымаў асабіста пад роспіс позву аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, але ва ўказаныя ў ёй дату і час не прыбыў у Віцебскі ваенкамат, бо з'ехаў працягваць навучанне. Пра тое, што ён з'яжджае, нікога з супрацоўнікаў Віцебскага ваенкамата не паведамляў. Пасля таго, як ён не прыбыў па позве ў ваенкамат, з ім ніхто з супрацоўнікаў ваенкамата не звязваўся. Падчас прызыву Астроўскім шпіталям, на лістках непрацаздольнасці не знаходзіўся, ва ўстановах ІЧУ і СІЗА не ўтрымліваўся.

Антон Ярохін