У сваім звароце жыхары навакольных дамоў указваюць на лакальныя недахопы ў навакольным асяроддзі. А менавіта.
- Каля сцэны ляжаць старыя бетонныя прадметы незразумелага прызначэння ў форме кутоў. Сама сцэна "ўпрыгожана" сумнеўнымі надпісамі, а пад ёй утварылася стыхійная сметніца.
- Побач размяшчаецца дзіцячая пляцоўка, якая таксама патрабуе догляду. У прыватнасці, на месцах з'езда з горак няма пяску - дзеці з'язджаюць на цвёрдую паверхню з рызыкай траўміравацца.
- Каля дзіцячай пляцоўкі таксама ўтварыўся насып незразумелага прызначэння, а на самой дзіцячай пляцоўкі можна ўбачыць будаўнічае смецце: бітая цэгла, камяні і гальку.
Жыхары дамоў рэгулярна падавалі заяўкі віцебскім камунальнікам аб навядзенні парадку, аднак звароты былі пакінуты без увагі.
Падпісанты нагадалі чыноўнікам, што згодна з арт.41 і 43 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Таму гарадскія актывісты патрабуюць ад мясцовых уладаў правесці праверку фактаў нездавальняючага стану двара паміж дамамі №4 і №6 на вул. Гарбачэўскага і ў выпадку, калі яны пацвердзяцца, выдзеліць грашовыя сродкі на рамонт, абслугоўванне і ўборку небяспечнага двара.
Зінаіда Адзінцова