Пра гэтую прапанову Кацярыны Кушняровай летась распавядала гарадская газета “Віцьбічы”. Але водгуку ў высокіх кабінетах яна, відавочна, не знайшла. Сёлета чарговы мітынг памяці прайшоў калі помніка, знешні выгляд якога аніяк не змяніўся. У звязку з гэтым немагчыма не прыгадаць стварэнне ў Віцебску новай Плошчы герба і сцяга, на ўладкаванне якой пайшлі каштоўныя матэрыялы і вялізныя сродкі...
Дарэчы будзе прыгадаць і пра тое, што аблвыканкам штогод праводзіць конкурс прапановаў ад грамадскіх ініцыятываў, каб падтрымаць заяўнікаў і іх прапановы матэрыяльна. Сёлета, да прыкладу, падтрымалі добраўпарадкаванне крыніцы ў Сенненскім раёне або стварэнне праграмы віртуальнай рэальнасці для праекта “Новае жыццё валуна” у Шумілінскім раёне.
У складзе абласной грамадскай арганізацыі салдацкіх маці - каля 100 жанчын, з іх 20 - віцяблянкі. Зразумела, што ім не па сілах сабраць значную суму грошай на праект рэканструкцыі і на пастамент з мармуру, які яны хацелі б тут бачыць. Затое ёсць грамадскасць, на дапамогу якой можна было б разлічваць. Але так і не чуваць, што створаны рахунак для ахвяраванняў, або пра тое, што гэты помнік уключаны ў дзяржаўныя планы па добраўпарадкаванні, і скульптары з архітэктарамі ўжо працуюць над праектам.
Марына Лобан
Аўторак, 05 Жнівень 2025
Што з пастаментам для помніка?
У Віцебску ёсць помнік вайскоўцам, у тым ліку салдатам тэрміновай службы, якія загінулі ў мірны час . Гэта камень-валун на пастаменце са звычайнай цэглы, каля якога штогод тправодзяцца мітынгі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў. Летась старшыня абласной грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Кацярына Кушнярова прапанавала сабраць грошы на рэканструкцыю памятнага знака - каб ен выглядаў больш прэзентабельна. Мясцовыя ўлады адмаўчаліся.
Апублікавана ў
Дзяржава