Інтэрнэт-рэсурс Витебск, я гуляю! | Новости Витебска вылічыў, што асоба, згаданая пракурорам воблсці - гэта 65-гадовы Сяргей Панеўкін, экс-дырэктар СЗАТ «Ноўмаш» і лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2018». Бо якраз у судзе Шумілінскага раёна ў снежні 2024-га разбіралі справу Панеўкіна па ч. 3 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару ў буйным памеры).
За сваю кар'еру Панеўкін сабраў нямала рэгалій - "Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці - 2016", "Чалавек года Віцебшчыны - 2018", піша інтэрнэт-рэсурс.
Дарэчы, у дакладзе Андрэя Скуратава быў згаданы і яшчэ адзін скандальны выпадак - таксама пра “ намесніка дырэктара аднаго з прадпрыемстваў». Гэтая жанчына брала хабар за адгрузку прадукцыі пэўным арганізацыям. Як даведаліся журналісты, вялося пра кіраўнікоў прадпрыемстваў льноперапрацоўчай галіны. Прычым “намесніка дырэктара” аднойчы “здаў” той, хто і даваў хабар.
Пётр Максімаў