У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 мая 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры з'яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. Што мае права рабіць пракуратура ў межах выканання гэтых задач, дакладна пералічана на сайце Генракуратуры РБ.
І ні пад адзін від дзейнасці не падыходзць тое, што практыкуюць пракуроры ў дачыненні да беларускіх дзяцей і падлеткаў. Так, 12 сакавіка Пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат уручыў віцебскім школьнікам першыя пашпарты і выступіў перад імі з прамовай пра патрыятызм. Адбылася гэтая імпрэза ў Віцебскай абласной пракуратуры, і напрыканцы школьнікам паказалі публіцыстычны фільм «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», створаны сёлета на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Падобныя імпрэзы адбыліся па ўсёй краіне ў межах акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», ініцыяванай Генпракуратурай. Праўда не паўсюль падлеткаў вадзілі па ўстановах ведамства: часам пракуроры самі прыходзілі ў школы або іншыя грамадскія месцы.
Візіты пракурораў да малодшага пакалення грамадзян краіны таксама сталі традыцыйнымі ў апошнія гады. Прычым яны прыходзяць на разнастайныя імпрэзы не толькі ў школы, але нават у дзіцячыя садкі, беручы на сябе абсалютна не ўласцівыя гэтаму ведамству функцыі.
Жанна Жалейка
Пятніца, 13 Сакавік 2026
Пракурор уручыў першыя пашпарты віцебскім падлеткам. Пра што гэта сведчыць?
Ні пра што іншае, як пра пашырэнне ўплыву дзяржаўных і сілавых структур на ўсе сферы жыцця краны. Атрыманне першых пашпартоў у Беларусі нярэдка прымяркоўваюць да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка. Але прычым тут пракуратура?
Апублікавана ў
Дзяржава