Жыхары Гарадоччыны скардзяцца на праблемы. Мясцовыя ўлады лічаць, што беспадстаўна
У Гарадоцкім райвыканкаме ў прысутнасці кіраўнікоў тутэайшых прадпрыемстваў і арганізацый прайшло пасяджэнне з удзелам начальніка аддзялення па Віцебскай вобласці Беларускага інстытута стратэгмчных даследаванняў Андрэя Мішына і аналітыкам Натанняй Бучневай. Абмяркоўвалі вынікі сацыялагічнага апытання, у якім узялі удзел амаль 350 жыхароў Гарадка. 89 з іх лічаць, што сітуацыю ў райцэнтры магло б выправіць стварэнне новых працоўных месцаў і адкрыццё новых прадпрыемстваў.
"Калі бацькі належным чынам не выконваюць свае абавязкі, выхаваннем іх дзяцей зоймецца дзяржава"
Пракурор Браслаўскага раёна Юрый Кезік выказаў такія пагрозы на адрас бацькоў, якія, на яго думку, належным чынам не выхоўваюць сваіх дзяцей.
Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў на прыём у Дзісне прыйшлі толькі два чалавекі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатоль Сіўко 11 чэрвеня правёў прыём грамадзян у Мёрскім раёне. Ён праходзіў у Дзісенскім гарвыканкаме. Таксама дэпутат сустрэўся з працоўным калектывам Дзісенскага лясгаса.
Каб прывесці двар ў парадак, жыхары Віцебска збіраюць подпісы пад зваротам у мясцовы выканкам
Неабыякавыя гараджане стварылі на платформе "Зручны горад" петыцыю №5860, у якой паведамляюць чыноўнікам мясцовага гарвыканкама аб тым, што двор паміж дамамі №4 і №6 на вул. Гарбачэўскага знаходзіцца ў занядбаным стане, што стаў пагражаць здароўю і жыццю жыхароў гэтых дамоў.
Жыхары Докшыцкага раёна пачалі часта трапляць у фотапасткі. За гэта яны плацяць вялікія штрафы
Нарыхтоўку соку, выруб елак пад Новы год, самавольную высечку дрэў, забруджванне бытавымі адходамі лесу. Усё гэта фіксуюць фотапасткі на тэрыторыі Докшыцкага раёна, піша сайт “Родныя вытокі”.