Газета «Лепельскі край» пазбавілася ад рубрыкі, за якую выданне раскрытыкавала «Віцебская вясна»
З інтэрнэт-сайта газеты знікла рубрыка «Карта городских проблем». Гэтая рубрыка шмат гадоў запар была пустой. Калі на гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна», рэдакцыя адрэагавала своеасабліва: замест таго, каб напоўніць рубрыку карысным для горада і яго жыхароў зместам, яе проста прыбралі. Гарадскіх праблем гэта, вядома, не вырашыла, але і чытачам абыякавасць «раёнкі» цяпер не будзе калоць вочы... Але пасля абнаўлення дызайну выдання у яго электронным варыянце з“явіліся яшчэ дзве пустыя рубрыкі.
«Раёнкі» Віцебшчыны старанна ўхваляюць прамову Лукашэнкі на кліматычным саміце ў Дубаі
«Президент как всегда прав,» -- піша газета «Голас Сенненшчыны», цытуючы старшыню раённага аб“яднання прафсаюзаў Анатоля Ананенку. Да гэтай тэзы зводзяцца ўсе без выключэння выказванні, якія размясцілі рэгіянальныя дзяржСМІ. Пры гэтым асобы, якіх цытуюць «раёнкі», абсалютна не разбіраюцца ў праблеме, якую абмяркоўвалі на кліматычным саміце. Таму іхныя сцвярджэнні выглядаюць не кампетэнтна. Але для прапаганды галоўнае не гэта: з ухваленнем выступу першай асобы Беларусі раённыя газеты справіліся на «выдатна». Адчуваецца вялікі досвед, бо гэта ўжо не першая спроба выкарыстаць рэгіянальную прэсу для ўхвалення выступаў або прапановаў Аляксандра Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, якую нібыта здзейсніў беларус
У суботу, 9 снежня, ў Полацку адбылася хваля затрыманняў. Частка з іх тычылася Сяргея Ерамеева — затрыманага ў Расіі ў сувязі з выбухамі на Байкала-Амурскай чыгуначной дарозе.
Віцебскія ўлады не рэагуюць на просьбу людзей наладзіць вулічнае асвятленне
Выправіць вулічнае асвятленна на вул. Крыштальнай у Вярхоўі (Чыгуначны раён Віцебска) просяць мясцовыя ўлады гарадскія актывісты ў петыцыі №5735 на інфармацыйнай платформе “Зручны горад”. Але ўлады пакуль не зрэагавалі на сігналы жыхароў "паўночнай сталіцы", тым самым ставяць пад сумнеў здольнасць мясцовых улад вырашаць камунальныя праблемы нават у перыяд, калі ў краіне пачалася палітычная кампанія - выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў Палату прадстаўнікоў.
У Змітра Лупача зноў правялі ператрус – цяпер у ягонай вясковай хаце
Ператрус прайшоў у хаце, якую журналіст атрымаў у спадчыну, і якая знаходзіцца ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёну. Там ужо шмат год ніхто не жыве, і сам Зміцер Лупач наведваўся туды толькі час ад часу. З момант яго пераезду за мяжу ў ліпені 2021г. там увогуле ніхто не бываў. Тым не менш, сілавікі прыехалі туды шукаць аргтэхніку.