У другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў 29 лістапада 2023 г. быў прыняты Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях. У законе з'явіліся новыя нормы, якія ўскладняць як рэгістрацыю новых арганізацый, так і працу наяўных. І калі Закон уступіць у сілу і ўсе дзейныя рэлігійныя арганізацыі павінны будуць прайсці дзяржаўную перарэгістрацыю.

Сустрэча з Уладзімірам Бабічавым праводзілася ў нядаўна адкрытай Медыяларабараторыі – яе прэзентавалі як «творчую прастору для моладзі, якая цікавіцца журналістыкай і блогасферай». Ні да аднаго, ні да другога Ўладзімір Бабічаў дачынення не мае, але для будучых журналістаў і блогераў-пачаткоўцаў ён мусіў стаць «запрошанай зоркай». Менавіта ў такім ключы падае інфармацыю аб сустрэчы абласная газета «Витебские вести»: «Владимир Бабичев разрушил стереотипы о молодежи и выборной кампании, а также раскрыл свои секреты успеха». Якога ж поспеху ў жыцці дасягнуў гэты малады чалавек, якога выдаюць за ўзор для моладзі?

Напярэдадні выбараў заўважна актывізаваліся з прапагандай і агітацыяй розныя чыноўнікі і праўладныя грамадскія арганізацыі, як старыя, так і нядаўна створаныя.

Браслаўская міліцыя перад каляднымі і навагоднімі святамі пужае жыхароў пакараннем за няправільнае выкарыстанне піратэхнікі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк правёў так званую «дыялогавую пляцоўку» ў сярэдняй школе нумар 47.