Дзяржкантроль выявіў парушэнні ў 19 аб'ектах рознічнага гандлю Віцебскай вобласці і прыцягнуў да адказнасці 11 асоб
З пачатку 2023 года Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні ў 19 гандлёвых аб'ектах рознічнага гандлю, з якіх 4 - аб'екты спажывецкай кааперацыі. Сітуацыю кантралявалі ў горадзе Наваполацку, Полацкім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Мёрскім раёнах.
На Віцебшчыне хваляцца, што бязвіз па-ранейшаму папулярны сярод грамадзян сумежных дзяржаў
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка заявіў, што з пачатку года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранатрада ў Беларусь уехала звыш 148 тысяч грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы. Агульная колькасць наведвальнікаў набліжаецца да 300 тысяч чалавек.
У Оршы адкрыўся клуб «Унукі Гіпакрата». Дэфіцыт медычных кадраў спрабуюць ліквідаваць з дапамогай профарыентацыі
Клуб «Унукі Гіпакрата» створаны ў СШ №21. Гэта першы профарыентацыйны клуб такога профілю ў Віцебскай вобласці. Ініцыятары праекта – упраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама і УЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка». Мяруцецца, што заняткі ў клубе раз на тыдзень будуць праводзіць урачы і медсёстры, а таксама ўдзельнікаў клуба будуць вадзіць на практычныя заняткі ў паліклініку.
Ідэалагічны праект віцебскага тэлебачання праваліўся. У «Принцип правды» не паверылі
Сёлета Віцебская ТРК заснавала ўласную прапагандысцкую праграму «Принцип правды». Першы выпуск быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай. Стваральнікі відавочна разлічвалі на поспех, бо ў мясцовай прэсе разгарнулі рэкламную кампанію новага праекта. Прагляды першага выпуска на ютуб-канале дасягнулі лічбы 547, колькасць праглядаў наступнага выпуска склала 662 і... без рэкламных захадаў і загадаў паглядзець абавязкова ўсё пакацілася ўніз. Прагляды трэцяга выпуска прадэманстравалі правал - рэзка ўпалі да 159.
На Браслаўшчыне жывуць 52 "абавязаныя" асобы да выплаты выдаткаў на ўтрыманне дзяцей
Як піша сайт braslav-star.by, у аддзеле прымусовага выканання Браслаўскага раёна вядзенне выканаўчых спраў па спагнанні сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, кантралюе начальнік аддзела.