У Докшыцах, як і па ўсёй Беларусі, працягваецца мілітарызацыя школьнікаў. Там адбылася сустрэча вучняў дзявятых класаў з сілавікамі на чале з ваенным камісарам раёна пад назвай “І няхай мундзіры розныя, а Радзіма – адна”.

Паступленне прамых замежных інвестыцый у мінулым годзе склала 129,9 млн. долараў ЗША. Паводле афіцыйных дадзеных за 2022 год у рэальны сектар эканомікі вобласці замежныя інвестары ўклалі 207,2 млн. долараў ЗША, ці мінус 60%. Але ў 2021 годзе з-за мяжы ў регіянальную эканоміку прыйшло 678,9 млн амерыканскіх грошай, што азначае, што ў мінулым годзе інвестыцыі скараціліся ў 5,2 разы. Асноўным инвестарам віцебскай рэгіянальнай эканомікі з’яўляецца Расія. Кітай жа адмаўляецца ўкладаць грошы ў Віцебскую вобласць.

Работы па выкананні даручэнні Лукашэнкі па зносе непрыдатных і неэксплуатаваных аб'ектаў сельгасарганізацый з уключэннем у абарот вызваленых зямельных участкаў актывізавалі ў мінулым годзе. Але на Віцебшчыне знеслі амаль у пяць разоў меней пабудоў, што было запланавана.

Жыхары Віцебскай вобласці працягваюць звяртацца да ўладаў з просьбай адрамантаваць дарогі. Чарговую петыцыю грамадзяне падалі ў Браслаўскі выканкам, у якой патрабуюць прывесці ў належны парадак дарожнае пакрыццё ў гэтым раённым цэнтры. Петыцыю падпісалі ўжо 15 чалавек.

Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, у штогадовым рэспубліканскім прававым турніры «Сіла закона» шаркаўшчынскія школьнікі прадэманстравалі, што яны ведаюць лепш за многіх іншых удзельнікаў асновы права і законы Рэспублікі Беларусь.