За паўтара дзесяцігоддзя на Віцебшчыне на палову зменшылася колькасць дзяцей-сірот
У цэлым дзякуючы рабоце ўладаў і дабрачынных арганізацый з нядобранадзейнымі сем'ямі ў рэгіёне назіраецца ўстойлівая дынаміка зніжэння колькасці дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў: з 2007 года іх агульная колькасць знізілася з 4808 да 2381 у 2022 годзе, г.зн. іх колькасць скарацілася крыху больш чым на 50%.
Віцебскія ўлады паведамілі аб памяншэнні траўматызму і смяротных выпадкаў на вытворчасці
Паводле звестак Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за 2023 год адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці з 220 выпадкаў да 205 у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года (зніжэнне 6,8%). За гэты справаздачны перыяд выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці загінулі 13 работнікаў (за аналагічны перыяд 2022 года - 14), што сведчыць аб зніжэнні на 1 выпадак (зніжэнне 7,1 працэнта).
У Маскве прэзентуюць зборнік «Не Z краю», яго ўкладальнік – жыхар Браслава Віталь Шлабовіч
Паводле ягонага паведамлення ў сацыяльных сетках, прэзентацыя зборніка вершаў, названага «Анталогіяй беларускай патрыятычнай паэзіі», адбудзецца 13 студзеня. Укладальнік называе яго «першым зборнікам беларускіх паэтаў у падтрымку СВО». Колькасць аўтараў – каля 60-ці, але іх імёны Віталь Шлабовіч не называе. Звяртае на сябе ўвагу вокладка зборніка: паводле першапачатковага варыянта, на ёй быў контур Беларусі са здымкам вяскавых хат усярэдзіне, але кніга выйшла з друку зусім у іншым выглядзе – з узброенымі вайскоўцамі на вокладцы.
Полацкая «Школа падвышэння палітычнай пісьменнасці» распачала «перадвыбарчыя гастролі»
У розных установах горада цягам арошніх двух тыдняў адбываюцца сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Святланай Адзінцовай. Гэтыя сустрэчы назвалі «Школай падвышэння палітычнай пісьменнасці», і прысвечаныя яны лютаўскім выбарам. Сцэнар «урокаў» паўтараецца з разу ў раз: дэпутатка расказвае пра змены ў выбарчай сістэме, а старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч – пра паспяховае развіццё Полацк, якое наладжваецца ў тым ліку і пры дапамозе дзейных дэпутатаў.
Акаўнты ксяндза Вячаслава Барка ў сацыяльных сетках прызнаныя «экстрэмісцкімі»
У так званы «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ» ўключылі сацыяльныя старонкі ксяндза Вячаслава, які служыў у расонскім касцёле, але быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо трапіў пад ціск сілавікоў. У «экстрэмісцкія матэрыялы» трапілі Youtube-канал "Ксёндз Барок", Telegram-канал "Ксёндз Барок" і асабістая старонка Вячаслава Барка у Фэйсбуку. Адпаведнае рашэнне прыняў 25 снежня мінулага года суд Чыгуначнага раёна Віцебска.