Нядзеля, 23 Чэрвень 2024

У Віцебскай вобласці ўлады эфектыўна абараняюць прыродныя рыбныя запасы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У перыяд вясновай забароны на лоўлю рыбы ў рэгіёне было ўзбуджана 14 крымінальных спраў і складзена больш за 150 адміністрацыйных пратаколаў, звязаных з парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства. У браканьераў работнікамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету канфіскавана звыш 900 сетак і 416 іншых забароненых прыладаў рыбалоўства.

Так, аператыўнікамі інспекцыі на возеры Лунічана Полацкага раёна былі затрыманы два браканьеры, якія выкарыстоўвалі лодку і 11 сетак і здабылі 160 асобін рыбы. Тым самым зламыснікамі быў нанесены ўрон прыродзе на 85 тыс. руб. У рамках узбуджанай крымінальнай справы ў іх канфіскаваныя лодка, легкавы аўтамабіль і іншая маёмасць.

Супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі на возеры Лепельскае быў затрыманы мясцовы жыхар, які на лодцы з дапамогай пяці сетак незаконна здабыў 63 кг рыбы. Нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю праваахоўнікі ацанілі ў памеры 35,5 тыс. рублёў.

Не так даўно за незаконную лоўлю рыбы былі асуджаныя двое жыхароў Бешанковіцкага раёна. Абвінавачаныя ў парушэнні дзеючай забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы і з выкарыстаннем 20 сетак злавілі 37 рыбін на суму 128 рублёў, тым самым нанеслі ўрон дзяржаве 20,2 тыс. рублёў.  Мясцовы суд прызначыў рыбаловам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады 4 месяцам абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, таксама аштрафаваў кожнага на 2,0 тыс. рублёў.

Андрэй Зоркін