Кепскі выгляд аўтобусных прыпынкаў і недахоп прадуктаў у дзяржаўных крамах
Шаркаўшчынскія чыноўнікі зладзілі выязны семінар на тэрыторыю Германавіцкага сельсавета. Тэрыторыя Германавіцкага сельсавета складаецца з 54 населеных пунктаў, у якіх жыве 1834 чалавекі. Найбольш буйныя з іх — аграгарадкі Германавічы, Вялікае Сяло, вёскі Сталіца, Зорка, Папкі, Гуркі.
Па Віцебшчыне пакацілася хваля агітацыі за «народное ополчение»
Гэтай тэме быў прысвечаны чарговы так званы Адзіны дзень інфармавання - «палітінфармацыя», якую штомесяц па ўсёй Беларусі праводзіць чальцы адмысловых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У Віцебску старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў і ваенкам Віцебска, Віцебскага і Лёзнанскага раёнаў Аляксандр Сяржантаў прыйшлі з размовай пра «народное ополчение» да работнікаў і работніц кандытарскай фабрыкі «Віцьба».
Адкрыццё дзіцячага садка ў Полацку ператварылі ў ідэалагічнае мерапрыемства
15 жніўня ў полацкім мікрараёне «Аэрапорт» адкрылі новую дашкольную ўстанову – дзіцячы сад №33. Імпрэза праходзіла ў прысутнасці высокага начальства з Мінска і Віцебска, і ў толькі што адкрытым дзіцячым садку тут жа правялі так званую «дыялогавую пляцоўку» на тэму міжнароднай палітычнай абстаноўкі. Адным з прамоўцаў на ёй быў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Ён заявіў прысутным, што задача калектыўнага Захаду і ЗША - «стереть с лица земли восточнославянскую цивилизацию», а таму з ранніх гадоў трэба выхоўваць яе абаронцаў.
Жыхароў Шаркаўшчыны зноў падманулі: фізкультурна-аздараўленчага комплекса не будзе і да сёлетніх «Дажынак»
З’яўленне комплекса было запланавана яшчэ ў 2019 г. адмысловым «Планам развіцця асобных рэгіёнаў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця». Дакумент прадугледжваў змены ў жыцці 7 рэгіёнаў Віцебшчыны - гэта Шаркаўшчына, Гарадок, Лёзна, Мёры, Сянно, Ушачы і Шуміліна. Двойчы абвяшчалася грамадскае абмеркаванне праекта, апошні раз – у красавіку сёлета. Аб“ект абяцалі здаць да «Дажынак-2023», які пройдзе 29 верасня ў райцэнтры.
Расонская «раёнка» запусціла праект «В объективе – сенатор»
Гэта верная прыкмета таго, што набліжаюцца выбары. Каб узняць аўтарытэт уладаў у народа, трэба бліжэй пазнаёміць народ з тымі, каго ён нібыта абірае, вырашылі ў рэдакцыі газеты «Голас Расоншычыны». Першай асобай, каго запрасілі на адмысловае інтэрв’ю ( слова «аб’ектыў» у назве – толькі для прыгажосці) стала Таццяна Полушкіна, дырэктарка Полацкага каледжа ВДУ імя Машэрава, шматгадовая кіраўніца Полацкай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь», чалец Савета Рэспублікі Народнага Сходу, якая балатавалася туды ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў . Першы артыкул праекта назвалі паводле яе выказвання: « Я – патриот до мозга костей...»