Да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу асуджаны Сяргей Белагалоў, цяпер ужо былы кіраўнік справамі Шумілінскага райвыканкама. Яго справу разбірала старшыня Шумілінскага райсуда Інна Грабоўская. 10 жніўня 2023г. былы чыноўнік прызнаны вінаватым паводле ч.2 арт. 428 Крымінальнага Кодэкса ( невыкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў і недобрасумненнае стаўленне да працы, якія прывялі да смерці чалавека па неасціярожнасці).

Каля пастаўскай лякарні закрылі вялікую краму “Родны кут”, і гэта непакоіць жыхароў прылеглых вуліц. А жыхарка вуліцы Савецкай Ірына Нецвятай нават звярнулася ў мясцовую раёнку з пытаннем, што будзе на месцы гэтай крамы, і выказала сваё незадавальненне тым, што адбылося.

Рэалізацыю маладзёжнай палітыкі на Браслаўшчыне абмеркавалі ў мясцовым райвыканкаме.

На нядаўнім пасяджэнні Мёрскага райвыканкама разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння органаў улады, арганізацый і ўстаноў Мёршчыны з грамадскімі аб’яднаннямі, прафесійнымі саюзамі і палітычнымі партыямі.

Калі націснуць кнопку «Бел» на галоўнай старонцы, то трапляеш на старыя навіны – самая «свежая» з іх – ад 14.07.2023. Раздзелы «Зямельныя ўчасткі», «Нерухомасць» «Знешнеэканамічная дзейнасць» не адчыняюцца, гэтаксама як «Зямельныя ўчасткі», «Чалавек года Віцебшчыны» і «Грамадскае абмеркаванне». Між тым менавіта ў Гарадку будзе праводзіцца 30-ты Дзень беларускага пісьменства, да якога застаецца менш за тыдзень.