Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, выступаючы на «круглым стале» пад назвай  «Союзное государство – общая духовность и пространство возможностей» , падкрэсліваў неаходнасць таго, каб каштоўнасці ў расейцаў і беларусаў абавязкова былі агульныя. Яго падтрымаў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, заявіўшы, што трэба часцей звяртацца да «духоўнага гена». І нават згадаў пра нейкую адмысловую цывілізацыю, якая складаецца з жыхароў двух краін, і што яна «куды старэйшая за амерыканскую».

На дадзены момант у Браслаўскім раёне ўзбуджана звыш 1 200 выканаўчых спраў, якія датычацца патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці на карысць фізічных і юрыдычных асоб, аліментаў на непаўналетніх, расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ды іншае. Паводле судовай выканаўцы ВПІ Браслаўскага раёна Жаны Шылін, пастанова аб узбуджэнні выканаўчай справы не пазней за дзень, які ідзе за днём яго вынясення, накіроўваецца бакам - даўжніку і спагнанніку. Яна можа быць накіравана з дапамогай заказной, электроннай, гібрыднай пошты, а таксама СМДА. Акрамя таго, пасля ўзбуджэння выканаўчай справы на зарэгістраваны за даўжніком абанеменцкі нумар накіроўваецца СМС-паведамленне аб факце ўзбуджэння выканаўчай справы.

Праваабаронца Павел Левінаў прапанаваў дэпутатам Віцебскага аблСавета дэпутатаў у тэрміновым парадку павялічыць артыкул бюджэтных расходаў на ахову здароўя з-за таго, што ў бальніцах недастаткова грошай для закупкі сродкаў гігіены для дарослых і малалетніх пацыентаў. Пра недахоп памперсаў і вільготных сурвэтак ён даведаўся, калі спрабаваў даведацца пра лёс дачкі бацькоў-палітвязняў.

Згодна з апошнімі звесткамі, якія былі апублікаваныя на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці ў рэгіёне назіраецца ўстойлівае змяншэнне колькасці занятых у эканоміцы і рэзкае павелічэнне заработных выплат.

Ды 35-годдзя клуба «Русічы» на будынку аршанскага каледжа прафесіянальна-тэхнічнага каледжа з“явіліся адразу 4 мемарыяльныя дошкі. Адна ў гонар самога клуба, створанага ў 1988 годзе, а тры астатнія – у гонар ініцыятараў яго стварэння, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Ермалаева, выкладчыка гісторыі , краязнаўцы Аляксандра Кудзіна і ўласна стваральніка «Русічаў» Рыгора Шарая. Апошні з іх кіруе клубам да сённяшняга дня, хаця мясцовых жыхароў вельмі дзівіць тая акалічнасць, ўшто мемарыяльную дошку ўсталявалі жывому чалавеку.