Віцебскі абласны камітэт 29 студзеня прыняў рашэнне аб працягу экалагічнай праграмы "Мэта 99", у якой вызначыў колькасныя і якасныя паказчыкі і парадак яе фінансавання. Асноўнай мэтай праграмы – давесці, пры яе реалізацыі, збор другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўку да 99%. Дзяржаўная праграма пачалася ў 2021 годзе і разлічана на пяць гадоў.

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прадпрыемствы і ўстановы аграпрамысловага комплексу Мёршчыны прапануюць выпускнікам заключыць дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў сельскагаспадарчых прафесій. Сёлета прыём дакументаў на такіх умовах у адпаведныя ВНУ пройдзе з 1 па 5 чэрвеня, экзамен – з 6 па 13 чэрвеня. Залічэнне адбудзецца па 16 чэрвеня. Бо, паводле мясцовых уладаў, Мёрскі раён мае  патрэбу ў такіх спецыялістах.

У Шуміліне 28 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Шумілінскага раёна, на якую занесены 14 работнікаў і 7 арганізацый і калектываў. На думку чыноўнікаў, пераможцы дасягнулі найлепшых паказчыкаў у мінулым 2022 годзе. Улады, акрамя дыпломаў, выплацілі намінантам прэміі: арганізацыям па 555, а работнікам па 370 рублёў.

Нядзеля, 30 Красавік 2023

Буйны штраф і пераразлік

Гэтым пужаюць улады браслаўчанам за самавольнае падлучэнне да сістэмы водазабеспячэння.

 У рубрыцы «Правовой ликбез» старшы пракурор аддзела Віцебскай абласной пракуратуры тлумачыць чытачам газеты «Витебские вести», што сёння пакараць могуць нават за тое, чаго няма ў «Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь». У прыватнасці, у артыкуле 24.23 КаАП «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» нічога не сказана пра тое, што размяшчэнне фотаздымкаў у Інтэрнэце з'яўляецца пікетаваннем. І што, адпаведна, на гэта таксама трэба браць дазвол у мясцовых уладаў.