"Неспакойна" на ўчастку мяжы Віцебскай вобласці з Латвіяй
У аўторак, 9 траўня, каля латвійскай мяжы на беларускім баку адбылося ўзгаранне на тэрыторыі ў некалькі гектараў, меркавана выкліканае дзеяннямі нелегальных мігрантаў. Указаная тэрыторыя фактычна не заселена, таму пагранахова мяркуе, што прычынай пажару маглі стаць "нелегалы", якія штодня масава спрабуюць трапіць у Латвію, але іх адпраўляюць назад у Віцебскую вобласць.
У чыноўнікаў Чашніцкага выканкама няма кампетэнцый, каб распачаць рамонт маста
Жыхары вёскі Латыгавічы Чашніцкага раёна звярнуліся ў мясцовы райвыканкам з прапановай арганізаваць тэрміновы рамонт маста, які, на іх думку, знаходзіцца ў аварыйным стане. Для таго, каб быць данесці да ўладаў інфармацыю аб небяспечнай сітуацыі, жыхары вёскі стварылі петыцыю на платформе «Зручны горад». Аднак мясцовае кіраўніцтва ўхілілась ад рашэння праблемы.
Цяпер на «прафілактычныя гутаркі» выклікаюць і ў райвыканкамы Віцебску
Як паказвае практыка, «нядобранадзейных» у палітычным сэнсе перыядычна выклікаюць у пракуратуру, следчы камітэт або РАУС. Падчас так званых «прафілактычных гутарак» людзям нагадваюць пра іх «правіны» - як правіла, гэта адміністрацыйныя правапарушэнні, за якія віцяблян судзілі паводле артыкулаў 24.23 КаАП або 19. 11 КаАП. Потым даюць падпісаць афіцыйнае папярэджанне, што іх пазнаёмілі з наступствамі парушэнняў парадку і правядзення масавых акцый або распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў». З нядаўняга часу «на прафілактыку» пачалі выклікаць і ў райвыканкамы – там стварылі адмысловыя групы з ідэалагічных работнікаў «у межах барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам».
25 тысяч рублёў выдзелілі ўлады на знос пустых дамоў у Браслаўскім раёне сёлета
У 2022 годзе за адну базавую велічыню ў Браслаўскім раёне былі прададзеныя толькі два пустыя дамы. Знесена ж у дзесяць разоў больш. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніка Яблонская. І гэта прытым, што Браслаўскі раён лічыцца прывабным для турызму і адпачынку.
У былым будынку КДБ будуць прымаць афіцыйныя дэлегацыі. Музея ў помніку архітэктуры не будзе
Амаль 70 гадоў віцебскае абласное ўпраўленне КДБ займала гістарычны будынак - былы губернатарскі палац на былой вуліцы Дварцовай, а цяпер – Савецкай. Пасля таго, як адмыслова для гэтай структуры быў ўзведзены новы гмах у цэнтры Віцебску на вуліцы Калініна, грамадскасць пачала ўздымаць пытанне пра далейшы лёс помніка архітэктуры 18 стагоддзя. Гарадскія ўлады таксама ініцыявалі апытанне, якое новае прымяненне гараджане бачаць для колішніх апартаментаў віцебскага губернатара. Нават паабяцалі, што самае папулярнае меркаванне будзе ўвасоблена ў жыццё. Але вельмі мала падобна да праўды, што бальшыня ўдзельнікаў апытання выказалася за стварэнне «шматфункцыянальнага компексу з заламі для прыёму высокіх гасцей і ўрачыстых абрадаў».