Улады абмежавалі правы таварыстваў і ўзмацнілі кантроль за іх арганізацыйнай і фінансавай дзейнасцю
Гэтую выснову можна зрабіць, прачытаўшы Указ № 155 "Аб садоўніцкіх таварыствах", які 1 чэрвеня ўступіў у законную сілу. На думку ўлад, дакумент накіраваны на ўдасканаленне адносін у сферы дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў, стварэнне ўмоў для развіцця іх інфраструктуры, рэгуляванне асобных праблемных пытанняў землекарыстання. Насамрэч Указам дзяржава значнай меры пазбавіла таварыства ўнутранай дэмакратыі.
Пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі, больш танныя пуцёўкі ў санаторыі
Такія пытанні хвалюць жыхароў Верхнядзвіншчыны. З імі яны прыйшлі на прававы прыём, які ладзіўся ў "Верхнядзвінскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі" 25 траўня.
Мінюст пазбавіў ліцэнзій двух віцебскіх адвакатаў
Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці 29 траўня разгледзела пытанні спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Сябры камісіі прынялі рашэнне спыніць ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да адвакатаў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Аляксандра Уласевіча і Святланы Якушавай. Лецензіі спынілі ў сувязі са здзяйсненнем імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката. На практыцы гэта амаль заўсёды азначае расправа ўладаў з адвакатамі, якія адважыліся абараніць грамадзян, абвінавачаных па палітычных артыкулах.
“Раёнкі” ўжо пачалі піярыць Андрэйчанку
Праз дзевяць месяцаў адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. І ўжо заўважна, шо ўлады пачалі да гэтага рыхтавацца. У раённых газетах “Веснік Глыбоччыны” і “Родныя вытокі” пачалі піярыць цяперашнага кіраўніка так званай Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанку. А ўсё таму, што ён апошнім часам пастаянна балатуецца не ў Мінску, ці нават Віцебску, а менавіта на Докшыцкай выбарчай акрузе №22, у якую ўваходзіць і Глыбоцкі раён.
У Віцебску абмяркоўваюць магчымасць дэкамунізацыі мясцовых назваў
Дыскусія распачалася пасля апошняга суботніка, падчас якога было абвешчана добраўпарадкаванне гарадскога Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ. Як высветлілася, многія гараджане нават не ведалі, што пляцоўка за басейнам «Камсамолец», засаджаная рэдкімі дрэвамі – гэта і ёсць парк. Ужо не кажучы пра тое, што не ўсе віцябляне-сучаснікі памятаюць, што такое ВЛКСМ. Ідэю добраўпарадкавання землякі ўхвалілі, бо ў так званым парку няма нават лавачак – не тое што забаўляльных атракцыёнаў. Простай магчымасці прагуляцца тут таксама няма: сцежкі з выбоінамі, сходы да Дзвіны вышчарбленыя, а таму гэтае месца даўно стала прывабным для аматараў алкаголю, а не здаровага ладу жыцця. А калі ўжо наводзіць парадак, то ці не пачаць з назвы?