Гімн «Магутны Божа» выключаць з праграмы Наваполацкага музычнага каледжа?
Недапушчальную «крамолу» выкрыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч. У межах ідэалагічнага моладзевага праекту «ЗАчетный разговор»ён выступіў перад навучэнцамі палітэхнічнага і музычнага каледжаў, дзе і высветлілася, што твор «Магутны Божа» уключаны ў праграму па музычнай літаратуры для будучых выкладчыкаў музычных дысцыплін, прычым гэтая праграма з’яўялецца тыповай для навучальных устаноў культуры, і законным чынам узгоднена ў 2021годзе.
У дачыненні да праваабаронцы Паўла Левінава ўлады распачалі крымінальную справу па “народным” артыкуле
Пра гэта Павел даведаўся праз тры месяцы, пасля таго, як яно, 01 снежня 2022 года, было выдзеленага ў асобную вытворчасць Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта па ч.2 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК РБ. У выпадку, калі справа будзе разгледжаная ў судзе, Паўлу Ісакавічу пагражае пакаранне ў выглядзе арышту да трох месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Віцебскі аблвыканкам падпісаў пагадненне з уладамі Рэспублікі Крым, не прызнанай шэрагам краін свету
Афіцыйны тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама паведаміў, што старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падчас рабочага візіту ў Маскву падпісаў пагадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Крым – урадам, створаным пасля анексіі Крыма і ўключэння яго ў склад Расейскай Федэрацыі.
У пачатку сакавіка ўлады абнавілі базу «дармаедаў»
У яе ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за кастрычнік-снежань 2022 года. У Віцебскай вобласці, гэта каля 25-30 тыс. чалавек, якія не занятыя ў стварэнні рэгіянальнага валавога прадукту.
Віцебская дэпутатка Таццяна Аўтухова мае намер пераабрацца ў 2024 годзе? Не відавочна
Даведацца, чым займалася дэпутатка Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акругі № 18 Таццяна Аўтухова ў першыя месяцы 2023 года, дастаткова прааналізаваць яе асабісты сайт. Бо ад вынікаў дзейнасці і яе рэкламы залежыць магчымасць яе абранне на другі дэпутацкі тэрмін на парламенцкіх выбарах вясной 2024 года. Але пакуль ейная праца падаецца шэрай і мала выніковай для шэраговага выбаршчыка.