Шумілінскія чыноўнікі адрадзілі савецкую традыцыю
У Шуміліне 28 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Шумілінскага раёна, на якую занесены 14 работнікаў і 7 арганізацый і калектываў. На думку чыноўнікаў, пераможцы дасягнулі найлепшых паказчыкаў у мінулым 2022 годзе. Улады, акрамя дыпломаў, выплацілі намінантам прэміі: арганізацыям па 555, а работнікам па 370 рублёў.
Буйны штраф і пераразлік
Пракурор Антон Васілевіч папярэдзіў жыхароў Віцебшчыны пра наступствы пікетавання ў інтэрнэце
У рубрыцы «Правовой ликбез» старшы пракурор аддзела Віцебскай абласной пракуратуры тлумачыць чытачам газеты «Витебские вести», што сёння пакараць могуць нават за тое, чаго няма ў «Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь». У прыватнасці, у артыкуле 24.23 КаАП «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» нічога не сказана пра тое, што размяшчэнне фотаздымкаў у Інтэрнэце з'яўляецца пікетаваннем. І што, адпаведна, на гэта таксама трэба браць дазвол у мясцовых уладаў.
Віцебскія ўлады спадзяюцца на развіццё гандлёвых адносінаў з Кітаем
Як паведамляюць у камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама, прадпрыемствы Віцебскай вобласці з пачатку года паставілі ў рэгіёны Кітая прадукцыю больш як па 10 таварных пазіцыях. Там адзначылі, што ў студзені-лютым вобласць паставіла ў КНР прадукцыю па 13 таварных пазіцыях, яны мяркуюць, што да канца года гэты спіс пашырыцца да 20. Для параўнання, больш за 780 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці адгружаюць прадукцыю ў расійскія рэгіёны, гэта каля 1,3 тысяч таварных пазіцый на суму больш як 1 мільярд даляраў ЗША.
У віцебскім Успенскім саборы маліліся за аквяраў Чарнобыльскай катастрофы
З ініцыятывай на ўгодкі трагедыі ўшаноўваць такім чынам памяць загінулых і пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС некалькі гадоў таму выступілі мясцовыя ўлады. Прыгожую жалобную акцыю «Вянок памяці», ініцыяваную самімі «чарнобыльцамі», гарвыканкам не падтрымаў. І на малебен, які цяпер штогод праводзіцца 26 красавіка, афіцыйныя запрашэнні атрымліваюць не ўсе віцебскія ліквідатары наступстваў тэхнагеннай катастрофы, а толькі «правераныя кадры».