«З жыхарамі вуліцы Савецкай вёскі Вялікія Лётцы праведзены мясцовы сход, на якім жыхары адзінагалосна выказаліся супраць перайменаваньня на вуліцу Ўладзімера Адамава», – сьцьвярджаецца ў адказе на зварот зь Лятчанскага сельвыканкаму.
Паводле адказу, супраць пераназвы вуліцы Савецкай выказаліся – таксама адзінагалосна! – і мясцовыя дэпутаты. Пытаньне аб перайменаваньні ўздымалася нібыта падчас сэсіі Савету дэпутатаў 30 сьнежня 2019 году.
«Вывучыўшы меркаваньне грамадзкасьці, актыву Лятчанскага сельсавету, лічым перайменаваньне вуліцы Савецкай немэтазгодным», – падводзіць рысу выканаўца абавязкаў старшыні Лятчанскага сельвыканкаму Пузырэўская.
Ініцыятар перайменаваньня Максім Жукаў мае вялікія сумненьні, ці праводзіўся наагул «мясцовы сход» у Вялікіх Лётцах (пацьвердзіць інфармацыю аб сходзе нам пакуль не ўдалося), і зьбіраецца абскарджваць адказ мясцовых уладаў.
Зьміцер Міраш
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.