Пікет доктара Пaстнoва да дня народзінаў Лукашэнкі – пад пытаньнем
Гэтае пытаньне паставіла перад арганізатарам адміністрацыя Кастрычніцкага раёну, запатрабаваўшы дамовы на абслугоўваньне акцыі са службай ЖКГ. Незразумела чаму, але дамоваў зь міліцыяй і мэдыкамі, неабходных паводле закону аб масавых мерапрыемствах і ў адпаведнасьці з адмысловым рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму, чыноўнікі не патрабуюць.
Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў
У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэткімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.
У Воршы забаранілі пікеты
Заяўкі на правядзеньне пікетаў 27 ліпеня ў гонар прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі падавалі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У горадзе павінна было прайсьці тры пікеты - каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, каля кавярні “Аронія” і ў парку культуры і адпачынку Тэкстыльшчыкаў. Аднак усе тры заяўкі Аршанскі райвыканкам не задаволіў, бо арганізатары не змаглі далучыць да заявак падпісаныя дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і прыбіральшчыкамі.
Жыхары Глыбокага змагаюцца за вяртаньне ім права на правядзеньне мітынгаў і пікетаў
Чатыры дзясяткі жыхароў Глыбокага падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў, дзе выкладзеная просьба аб ініцыяваньні звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ацэнкі рашэньня Глыбоцкага райвыканкаму №167 “Аб вызначэньні месцаў для правядзеньня мітынгаў і пікетаваньняў” на адпаведнасьць Асноўнаму закону.
Жыхары Віцебску патрабуюць вярнуць ім права на правядзеньне пікетаў і мітынгаў
Некалькі дзясяткаў жыхароў Віцебску падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмяненьню рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10.07.2009 г., якое рэглямэнтуе правілы звароту да ўладаў з заяўкамі на вулічныя акцыі. Віцебчукі просяць таксама, каб Саўмін ініцыяваў зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.