«Падпісалі мне заяву на 4 гадзіны ў горад да царквы. Зразумела, што ў першую чаргу гэта сьвята ў царкве, сьвята з блізкімі людзьмі, а пасьля сьвяточны стол, малітва. За 4 гадзіны трэба было пасьпець яшчэ вярнуцца назад. У падпісанай заяве друкуецца маршрут асуджанага, па якіх вуліцах рухацца, і подпіс, што азнаёмлены і абавязуюся прытрымлівацца гэтага маршруту».
Часовае сьвяточнае вызваленьне - звычайная практыка. «”Хімікі” могуць разьлічваць на паслабленьне рэжыму ў дні хрысьціянскіх сьвят», – дадае Павал Севярынец. Ён прыгадвае, што «аднойчы нават адпусьцілі і на ўсяночную. Аднак сёлета дазволілі “выйсьці” на некалькі гадзін». Пасьля палітзьняволенага зноў чакалі спэцкамендатура, рэжым і малітвы пры сьвечцы.
Крыніца: Радыё Рацыя