Субота, 20 Красавік 2024

У праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

61-гадовы беларускі палітзняволены лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

"Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі", – сказала Наталля Пінчук.

Таксама яна заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

3 сакавіка 2023 года мінскі суддзя Марына Запаснік прысудзіла Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронец не прызнаў сябе вінаватым па адным артыкуле, якія яму прыпісваліся уладамі.

Ульяна Элькіна