Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дваіх жыхароў Віцебшчыны
11 кастрычніка праваабарончая супольнасць зрабіла заяву аб прызнанні палітзняволенымі 11-ці чалавек, у тым ліку палітвязнямі абвешчаны віцяблянін Аляксандр Патаваў і жыхарка Наваполацку Настасся Савуляк. Іх звінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, і праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых асобаў палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.
Віцебскага блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна чакае новы суд
30 красавіка мінулага году ён быў асуджаны да 8 год зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). 25 кастрычніка яго зноўку будуць судзіць – цяпер за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
Выйшаў на волю палітвязень Арцём Касач
Арцём Касач – жыхар Віцебску, асуджаны на 1,5 года «хіміі» за абразлівы каментар «ВКонтакте» пад пастом пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які прымушаў сябраў выбарчай камісіі падрабляць пратаколы. Яго прызналі вінаватым паводле па арт. 369 Крымінальнага Кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады)Тэрмін зняволення ён адбыў поўнасцю. Прычым спачатку яму прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі», аднак пасля пратэсту пракурора Віцебскі абласны суд змяніў пакаранне на паўтара гады зняволення ў папраўчай установе адкрытага тыпу (звычайная «хімія»).
Палітычна рэпрэсаваныя - хто яны і колькі іх
Апошнім часам у сітуацыі татальнага пераследу іншадумцаў у Беларусі адбаваецца даволі шмат спрэчак і крытыкі на адрас праваабарончай супольнасці па прызнанні людзей палітвязнямі. Часам гэтыя прэтэнзіі абсалютна слушныя, а часам зусім неабгрунтаваныя. Насамрэч сітуацыя выглядае досыць складана ў сілу розных прычын.
Жыхар Новаполацка правядзе 18 месяцаў на “хіміі” за абразу работніка міліцыі
У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лапко пастанавіў прызнаць Максіма вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.