Віцяблянін Павел Нікіценка прызнаны палітвязнем
35-гадовы супрацоўнік касава-разліковага цэнтру асуджаны да да 4,5 гадоў калоніі. Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Чарговы палітвязень з Віцебшчыны – Роберт Кузняцоў
25 жніўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, сярод іх Роберт Кузняцоў, жыхар пасёлку Друя Браслаўскага раёну. Суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Бондал прызнала яго вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Да 15-ці гадоў зняволення за сяброўсктва з калегам пагражае Ігару Мінцу
44 –гадовы Ігар Мінц працаваў юрысконсультам на ААТ “Нафтан”. Ен быў затрыманы ў верасні мінулага году па справе “Рабочага руху”, мужчыну прыд’яўлена абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага Кодэксу) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і ўдзеле ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэксу). У чым канкрэтна ягоная віна, не могуць дакладна сфармуляваць нават прапагандысты з беларускага тэлебачання: з фрагментаў відэа, знятых падчас допыту Мінца, вынікае хіба тое, што ён блізка сябраваў са сваім калегам, Аляксандрам Капшулем, таксама абвінавачаным па справе “Рабочага руху”.
Былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль абвінавачваецца па трох крымінальных артыкулах
Днямі КДБ скончыў расследаваць справу «Рабочага руху», у якім, на думку ўладаў, прымаў удзел і Капшуль. Па версіі следства, у дзеяннях Аляксандра праглядваюцца прызнакі злачынстваў: па ч.2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Цяпер былы юрысконсульт знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У бліжэйшы час, матэрыялы справы будуць перададзеныя ў пракуратуру, а адтуль у адзін з мінскіх судоў.
Яшчэ адзін палітвязень з Віцебску – фельчар Аляксей Мацявін
12 жніўня 2022г. у судзе Першамайскага раёну ён быў вынесены прысуд Аляксею Мацявіну, абвінавачанаму паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Суддзя Юрый Урбан прысудзіў віцябляніну паўтара гады калоніі за каментар у тэлеграм-чаце, прызнаным экстрэмісцкім. 19 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала Аляксея Мацявіна палітзняволеным.